Знайсці
24.07.2014 / 18:472РусŁacБел

На «Хілтане» на праспекце Пераможцаў павесяць самы вялікі ў краіне мультымедыйны экран

Генеральным падрадчыкам праекта выступае турэцкая кампанія Renaissance Construction.

Інвестыцыйны дагавор на будаўніцтва комплексу Galleria Мінск, у склад якога ўвойдзе 20-павярховы гатэль Double Tree Хілтан, буйны гандлёвы цэнтр і паркінг на тысячу месцаў, быў падпісаны яшчэ ў 2011 годзе. Першапачаткова праект меркавалася рэалізаваць да пачатку чэмпіянату свету па хакеі, аднак тэрміны здачы змяніліся. Зараз будаўнікі плануюць здаць будынак у эксплуатацыю не пазней лета 2015 года.

Як адзначыў дырэктар прадстаўніцтва Renaissance Construction Айдаган Артач, кошт аб'екта ацэньваецца прыкладна ў $150 мільёнаў, з якіх больш за $103 мільёны ў выглядзе крэдыту выдзеліў «Сбербанк Расіі».

Комплекс Galleria Мінск, па словах заказчыка - кампаніі «Галерэя Канцэпт», будзе не толькі дарагім, але і унікальным для Беларусі. Так, некаторыя сцены будынка абліцаваныя тэкстурным шклом, а на фасадзе з боку праспекта Пераможцаў усталююць самы вялікі ў краіне мультымедыйны экран шырынёй больш за 25 і вышынёй больш за 13 метраў. Таксама на плошчах комплексу размесціцца супермаркет, больш за 150 крам, рэстараны і самы вялікі мінскі фудкорт.

«Дело»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера