Знайсці
24.07.2014 / 17:188РусŁacБел

Баевікі «Ірака і Леванта» збіраюцца зрабіць абразанне ўсім жанчынам на падкантрольнай тэрыторыі

Баевікі на поўначы Ірака выпусцілі рэлігійны дэкрэт, згодна з якім усе дзяўчынкі і жанчыны ў падкантрольным ім Масуле і яго ваколіцах падлягаюць прымусоваму жаночаму абразанню, паведамілі ў ААН.

Каардынатар міжнароднай арганізацыі ў Іраку Жаклін Бэдкак выказала сур'ёзную трывогу з нагоды гэтай інфармацыі. Паводле яе слоў, фетва (пастанова, дэкрэт), выпушчаная на гэтым тыдні баевікамі «Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта», можа закрануць 4 млн жанчын і дзяўчынак у Іраку, дзе жаночае абразанне не з'яўляецца звычайнай практыкай.

Загад баевікоў ужо выклікаў гнеў у сацыяльных сетках ва ўсім арабским свеце.

***

Даведка: Жаночае абразанне — аперацыя, якая заключаецца ў выдаленні або траўміраванні частак жаночых геніталій, аж да поўнага выдалення клітара і малых палавых губ. Распаўсюджаная ў Афрыцы і шэрагу мусульманскіх краін. У 2012 годзе забароненая рэзалюцыяй ААН.

Паводле delfi.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031