Знайсці
23.07.2014 / 16:16РусŁacБел

Прахадны бал на медыцынскія спецыяльнасці расце, але толькі ў Мінску

22 ліпеня для беларускіх ВНУ стала апошнім днём кампаніі залічэння абітурыентаў на навучанне за кошт бюджэту.

Вышэйшая медыцынская адукацыя карыстаецца трывалым попытам у абітурыентаў. Лідэрам сярод медуніверсітэтаў краіны па прахадным бале, як заўсёды, стаў сталічны Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

У параўнанні з мінулымі гадамі сума балаў, неабходная для паступлення ў БДМУ, значна вырасла. Лідэрамі па папулярнасці застаюцца стаматалагічны і лячэбны факультэт з прахадным балам 360 і 358 адпаведна. Самы нізкі прахадны бал, як і ў мінулым годзе, быў на ваенна-медыцынскі факультэт — усяго 247 балаў.

Пры гэтым табліца прахадных балаў дастаткова незвычайна выглядае без «сельскіх» прахадных балаў. Яшчэ ў мінулым годзе абітурыенты з сельскай мясцовасці маглі атрымаць месца навучання, набраўшы на 30-50 ці нават 125 балаў менш за гарадскіх абітурыентаў. 

Прахадныя балы ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 2014 годзе ў параўнанні з 2013 і 2012 г. выглядаюць наступным чынам: 



201420132012
горадсялогорадсяло
Лячэбны факультэт335328/327303342/340275
Педыятрычны факультэт303301227315/314261
Стаматалагічны факультэт360349224356
Медыка-прафілактычны факультэт274268279/263296255
Фармацэўтычны факультэт358346295350286
Ваенна-медыцынскі факультэт247263252

У рэгіянальныя медыцынскія ВНУ конкурс звычайна ніжэйшы. Прахадныя балы ў Гродненскі, Гомельскі і Віцебскі дзяржаўныя медыцынскія ўніверсітэты у цэлым трымаюцца на ўзроўні мінулага года з невялікімі адхіленнямі ў большы ці меншы бок. 

Прахадныя балы ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт:



20142013
горадсяло
Лячэбны факультэт288/287284253
Педыятрычны факультэт243/242266/265240
Медыка-псіхалагічны факультэт237/233256213
Медыка-дыягнастычны факультэт253/252269/268218
Сястрынская справа162-

Прахадныя балы ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт:

20142013
горадсяло
Лячэбны факультэт271/270274/273215
Фармацэўтычны факультэт323320/319285

Прахадны бал у Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт



20142013

горадсяло
Лячэбны факультэт238260219/218
Медыка-дыягнастычны факультэт250/249252233

Кірыла Хілько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера