Знайсці
21.07.2014 / 20:095РусŁacБел

Сярод палонных баевікоў — намміністра абароны Паўднёвай Асеціі

Байцы батальёна «Айдар» злавілі аднаго з памочнікаў міністра абароны Паўднёвай Асеціі Тамерлана Еналдзіева. Ён сцвярджае, што ў баявых дзеяннях не ўдзельнічаў. «Прыехаў сюды, бо звароты тыпу «рэжуць, забіваюць», з патрыятычных пачуццяў людзі прыехалі - паглядзець. Мы з сябрам у баявых дзеяннях не ўдзельнічалі, яго людзі не ваявалі. Я нідзе не ваяваў», - заявіў Еналдзіеў. Аднак гэтага чалавека затрымалі з зброяй і дакументамі, якія сведчаць аб закупках дарагіх медыкаментаў для сепаратыстаў. Камандзір батальёна «Айдар» Сяргей Мельнічук разглядае магчымасць абмену гэтага ваеннапалоннага на ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанка. Нагадаем, за мінулыя суткі ў ходзе АТА ўкраінскія вайскоўцы ўзялі ў палон 35 расійскіх наймітаў, сярод якіх вялікая частка «кадыраўцаў».

tsn.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031