Знайсці
21.07.2014 / 16:055РусŁacБел

Стась Карпаў. Няма граху

Бога няма. а значыць няма граху.
Прагу ўсім дараваць частку сваіх правінаў
Ты не спатоліш. Поўнасцю ці крыху.
Бога няма. Цяпер да добрых навінаў.
Бога няма.
Пад намі вада салана,
Над ёю сланы. І седзячы на слане ты
Упёрся шасцю нагамі і хобатам ад слана
У чарапашы панцыр нашай блакітнай планеты,
Натхнёны глыбінёю яе маршчын
Невыпадковасцю і прыгажосцю абшараў,
Заблытаны ў геаметрычнасці афрыканскіх айчын,
Нарэзаных, каб запоўніць паверхню шара.
І я сказаў бы: бога свайго малі
Пакінуць землі свае, воды свае і чадаў.
Пустэчы менскай вуліцы і Малі,
Глыбіні душ нашых і глыбіні Чада.
А ты мне сказаў, што усё гэта бог і бог,
І выпрастаў белыя пальцы свае на мапе
А зараз табе спружына ўпілася ў бок:
І толькі яна рэальна і дзірка ў канапе.
Якая іронія. Як, раскажы, скажы,
Сябе пачуваеш ты, — раскажы, скажы, ну!
У мяккім ложку пад коўдрай — нібы на крыжы
У думах не пра бяссмерце, а пра спружыну.
І з прагай праг сыходзячы пад пліту —
Штодня хутчэй, бязвольнаму ў паскарэнні
Пакуль не позна ўсё сабраць ў каліту.
Наматваць на кулак усе травы і ўсё карэнне,
Сысці не так, не судзімы і не нагі…
Заплюшчы вочы і бач: на шляху пад пліты
У чорнай глебе след ад тваёй нагі —
Глыбокі след. І дажджом да краёў заліты.

Заплюшчы. Снегапад, зорапад, хмарапад
Уздыбяць горад, нібыта зямлю на плузе,
І лягуць, недзе, напрыклад ля Курапат
Ці недзе, напрыклад, там, у Зялёным Лузе.

Стась Карпаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031