Знайсці
20.07.2014 / 12:121РусŁacБел

Васьмігадовы хлопчык патануў у Дняпры ў Рагачове

Напярэдадні каля 15.00 хлопчык 2006 нараджэння сышоў гуляць на раку з сябрамі. У нейкі момант дзеці ўбачылі, што іх адзін тоне, і паведамілі аб гэтым яго маці.

«Паведамленне аб патанулым дзіцяці паступіла 19 ліпеня ў 16.09, - адзначылі ў МНС. - Ратавальнікі прыбылі да месца выкліку ў 16.12 на маторным катары і выявілі на беразе толькі асабістыя рэчы хлопчыка. Яго цела было знойдзена ў вадзе і вынята на бераг».

Па дадзеных МНС, шырыня Дняпра ў месцы гібелі хлопчыка складае 150 м, глыбіня - каля 3 м. Участак ракі ў дадзеным месцы не прыстасаваны для купання.

У міністэрстве нагадалі, што трагедыя з падобнымі абставінамі адбылася 18 ліпеня ў Гродзенскім раёне, дзе ў кар'еры каля в.Пышкі патанула 12-гадовая дзяўчынка. У сувязі з гэтым у МНС настойліва рэкамендуюць не дазваляць дзецям купацца без нагляду і ў неўстаноўленых месцах.

Па дадзеных Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах, у вадаёмах краіны з пачатку года патанулі 239 чалавек, з іх 14 непаўналетніх. Яшчэ 260 патэнцыйных ахвяр удалося выратаваць.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031