Знайсці
14.07.2014 / 11:1635РусŁacБел

Тэлебачанне КНДР абвясціла, што зборная краіны выйшла ў фінал ЧС ў Бразіліі ВІДЭАЖАБА

«Тэлебачанне КНДР паведаміла, што зборная краіны па футболе выйшла ў фінал чэмпіянату свету ў Бразіліі і «будзе гуляць супраць каманды Партугаліі». Такі вясёлы ролік быў размешчаны на канале YouTube.

На відэа відаць, як футбалісты КНДР забіваюць адзін за адным галы ў вароты супернікаў, а правадыр Кім Чэн Ын вітае заўзятараў з трыбуны.

Паводле сюжэту, каманда КНДР быццам бы перамагла зборную Японіі з лікам 7:0, а таксама зборную ЗША з лікам 4:0 і нават атрымала перамогу ў гульні супраць зборнай Кітая — 2:0.

На самрэч, зборная КНДР наогул не прымала ўдзелу у чэмпіянаце свету па футболе ў Бразіліі, паколькі не прайшла групавы этап.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера