Знайсці
14.07.2014 / 10:471РусŁacБел

Пераможцам Славянскага базару стаў мексіканец ФОТА

Радрыга дэ ла КаденаФота БелТА.

Прадстаўнік Мексікі Радрыга дэ ла Кадена датэрмінова выйграў XXIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2014». Па выніках двух фінальных дзён ён набраў 186 балаў і атрымае Гран-пры конкурсу.

Першую прэмію конкурсу атрымае Віталіе Негруца з Малдовы, які набраў 179 балаў. Далей па колькасці балаў — Вераніка Дораш з Украіны (177 баллов) і Дзіна з Харватыі (175 баллов).

Беларус Артур Міхайлаў завяршыў конкурс сёмым.

Усяго ў конкурсе ўзяў удзел 21 выканаўца. 12 і 13 ліпеня прайшлі два фінальныя этапы. У першы дзень удзельнікі выконвалі кампазіцыі на адной са славянскіх моў у суправаджэнні аркестра, у другі — сусветны хіт пад фанаграму «мінус 1».

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца ў Віцебску 14 ліпеня.

Уладальнік Гран-пры атрымае грашовы прыз — 20 тысяч долараў ЗША, першай прэміі — 15 тысяч, другой — 10 тысяч, трэцяй — 5 тысяч долараў.

Паводле БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера