Знайсці
10.07.2014 / 20:512РусŁacБел

Начальнік Мазырскага РАУС адхілены ад выканання службовых абавязкаў за кіраванне аўтамабілем у п'яным выглядзе

Начальнік Мазырскага РАУС адхілены ад выканання службовых абавязкаў згодна з палажэннем аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў. 

У канцы чэрвеня раніцай начальнік РАУС Юрый Красюк быў спынены супрацоўнікамі УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама з прыкметамі алкагольнага ап'янення, паведамілі у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама. Пакуль праводзіцца праверка, дакладна не ўстаноўлена, ці быў сапраўды п'яны міліцэйскі кіраўнік падчас знаходжання за рулём аўтамабіля. 

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, масаваная адпрацоўка дарог праводзілася супрацоўнікамі ДАІ 26 чэрвеня, калі Гомельскую вобласць наведваў Аляксандр Лукашэнка. Адпрацоўку дарог Гомельскай вобласці ў канцы чэрвеня таксама праводзіла спецпадраздзяленне УДАІ УУС «Маланка». 

Падпалкоўнік Юрый Красюк быў прызначаны на пасаду начальніка Мазырскага РАУС 29 сакавіка 2013 года загадам Міністэрства ўнутраных спраў. Ураджэнец Мазырскага раёна. Пачынаў працоўную дзейнасць у Калінкавіцкім РАУС, скончыў Акадэмію МУС, дзевяць гадоў працаваў у крымінальным вышуку. З 2002 года займаў пасаду намесніка начальніка — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Калінкавіцкага РАУС.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031