Написать новость
Найти
11.05.2012 / 11:57

Sex Pistols — My Way

Сегодня исполнилось бы 55 лет Сиду Вишеcу.

Сіда Вішэcа (Сапраўднае імя Джон Рычы) цяжка класіфікаваць як рок-зорку, ён адносіцца да іншай катэгорыі музыкаў, якіх часцей называюць рок-іконамі, пры тым што само слова «ікона» вельмі эклектычна спалучаецца з вобразам басіста Sex Pistols.

Калі лонданскі мэнэджар Малколм Макларэн вярнуўся ў Лондан з ЗША, дзе імкнуўся стаць куратарам гурту New York Dolls, які заўчасна распаўся, першым ягоным бізнэс-прадпрыемствам стала стварэнне новага гурту. Удзельнікі падабраліся з кантынгенту крамы Макларэна «Сэкс». І толькі басіст новага гурту Макларэну вельмі не падабаўся. І тут у краму аднойчы прышоў дзіўнага выгляду хлопец, які сваім шалёным іміджам адразу заслужыў ролю бас-гітарыста.

Папярэдняга басіста Глена Мэтлака з гурту папрасілі з афіцыйнай прычынай — ён (о, жах!) слухаў альбом спявачкі Джоні Мітчэл, што для ўдзельніка «пісталетаў» было недапушчальна, і ягонае месца заняў Вішэc.

Сід у якасці басіста быў тым яшчэ здабыткам — на канцэртах яго нават не падключалі. Тым не менш па сваім іміджы ён быў мацней чым вакаліст Джоні Ротэн, гітарыст Стыў Джонс і «Фаўст» Гётэ ўзятыя разам і памножаныя на два.

Пра неверагодныя прыгоды Вішэcа, які тушыў цыгарэты аб рукі, рэзаўся бутэлькай і ўвогуле бавіў час як умеў легенды ходзяць дагэтуль.

У жыцці, як кажуць, калі размаўляць з ім сам-насам, ён быў ледзь не англійскі джэнтльмен, праўда, з папраўкай на імідж. Публіка была ад яго ў захапленні.
Праўда, Вішэc больш чым граць на бас-гітары (хоць падключанай, хоць не) любіў сваю дзяўчыну Нэнсі Спанжэн, а таксама наркотыкі.

І вось пасля чарговай тусоўкі ў той перыяд, калі гурт Sex Pistols распаўся, а сольная кар’ера Сіда нешта не заладзілася, ягоную дзяўчыну знайшлі забітай, а сам Вішэc спаў, і ля яго ляжаў нож. Пасля пачаўся працэс адсідкі Вішэcа, выхада яго з турмы пад заклад, вяртання ў турму, ізноў выхаду пад заклад, і, ў рэшце рэшт, смерці ад перадазіроўкі гераіна. Яму быў 21 год.

ЮУ

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
2018 2019 2020
ноябрь декабрь январь
ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31