Найти
10.05.2021 / 12:04РусŁacБел

Пра салодкае жыццё і вялікую прыгажосць — у Мінску пакажуць фільмы двух італьянскіх геніяў

Праект «Уікэнды з…» з пачатку года ўжо паказаў на вялікім экране фільмы Ларса фон Трыера і Кшыштафа Кесьлёўскага. Кожны сеанс працягваецца абмеркаваннем з кінаэкспертам Ігарам Сукманавым — з яго, дарэчы, рэдка хто сыходзіць. Гэтым разам арганізатарамі з «Арт Карпарэйшн» — кампаніі, якая робіць кінафестываль «Лістапад» і называе сябе гідам па добраму кіно, было вырашана запаралеліць італьянскага класіка Федэрыка Феліні і аднаго з галоўных рэжысёраў сучаснай Італіі Паола Сарэнціна.

Чарговае выданне праекта прадугледжвае тры майскія ўікэнды ў кінатэатры «Піянер». Кожную пятніцу і суботу з 14 да 29 мая будзе паказвацца пара выкшталцоных «фрэсак нораваў» — карціны аўтарства Феліні і Сарэнціна.

Федэрыка Феліні публіцы прадстаўляць не трэба: рэжысёр, які галоўным стымулам здымаць фільмы называў падпісанне кантракта і атрыманне авансу, стаў класікам сусветнага кіно, што водгукамі разышоўся ў тым ліку ў масавай культуры. Такі ж іранічны аматар італьянскай эстэтыкі Паола Сарэнціна вядомы, напрыклад, фільмам «Вялікая прыгажосць» ды серыялам «Малады папа».

На першым уікэндзе будуць паказаны легендарнае «Салодкае жыццё» з Марчэла Мастраяні ў галоўнай ролі і тая самая «Вялікая прыгажосць», з якой пачалася міжнародная знакамітасць Сарэнціна. Потым — намінант на «Залатую пальмавую галіну» «Маладосць» ды карціна «Джульета і духі», у якой Феліні зняў сваю жонку Джульету Мазіну. Фінальнай парай стануць загадкавыя «Наступствы кахання» і стужка «Лора», дзе галоўным персанажам стаў Сільвіа Берлусконі, — абодва фільма аўтарства Сарэнціна.

Сувязі і пераклічкі, а таксама асаблівасці кожнага з фільмаў можна будзе абмеркаваць пасля паказу. «Уікэнды з Феліні / Сарэнціна» арганізуюцца пры падтрымцы пасольства Італіі ў Мінску.

Ірэна Кацяловіч

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930