Найти
30.04.2021 / 10:52РусŁacБел

Лауреатом премии за лучшую книжную обложку стала дизайнер книги «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў»

Алена Дашкевіч атрымала прэмію імя Анемпадыстава за вокладку кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў», паведаміў Беларускі ПЭН-цэнтр.

Белсат

Цырымонія ўзнагароджання праходзіла анлайн.

Беларускі ПЭН-цэнтр

На прэмію за найлепшую кніжную вокладку намінавалася 28 кніг, у шорт-ліст трапілі 6 выданняў.

Прэмія заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра Міхаіла Анемпадыстава — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага. Ён памёр у студзені 2018 года.

Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса, у 2020 годзе прэмію атрымала Кацярына Пікірэня за вокладку кнігі «Трое ў чоўне і пёс з імі» Джэрома К. Джэрома.

«Простыя словы» — гэта назва ці не аднаго з самых вядомых вершаў Міхала Анемпадыстава, што сталі песняй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930