Найти
03.03.2021 / 22:38

Белорусы мира протестуют против использования белорусского общества Красного Креста в политических целях

Беларусы свету распачалі кампанію пратэсту супраць выкарыстання Беларускага таварыства чырвонага крыжа ў палітычных мэтах. Хэштэг гэтай кампаніі ў сацыяльных сетках #TyrannyPoisonsRedCross.

З поўным эмоцый зваротам у Міжнародны Чырвоны крыж звярнуўся, у прыватнасці, вядомы пісьменнік беларускага паходжання Саша Філіпенка.

Усё пачалося з таго, што аналітыкі звярнулі ўвагу на ўдзел 2996 прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа ў выбарчых камісіях на тых участках, дзе назіральнікі падазравалі масавыя фальсіфікацыі. Прычым гэта не першы раз: 2532 з членаў камісій ужо ўдзельнічалі ў выбаркамах на папярэдніх выбарах. Пры гэтым в.а. старшыні прэзідыума арганізацыі — міністр аховы здароўя Піневіч.

Акрамя таго, увагу звярнуў той факт, што Чырвоны крыж ніяк не дапамог больш як 33 тысячам чалавек, затрыманых у Беларусі па палітычных матывах з лета 2020 года.

Пасля масавых зваротаў дыяспары да справы далучылася Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне. Яно звярнулася ў Міжнародны камітэт Чырвонага крыжа з трыма просьбамі:

1. разгледзець прыкладзеныя матэрыялы аб парушэнні БТЧК прынцыпаў нейтральнасці і незалежнасці, якія дэкларуюцца міжнародным рухам Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца;

2. ліквідаваць фінансавую падтрымку БТЧК і накіраваць сродкі наўпрост людзям, якія жывуць у нястачы;

3. прыпыніць сяброўства БТЧК у Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, а таксама міжнародным руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца да таго часу, пакуль арганізацыя не дакажа сваю адпаведнасць прынцыпам руху».

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
2020 2021 2022
март апрель май
ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30