Новый проект для детей на Ютубе: алфавит, счет, названия цветов, животных в увлекательной форме и по-белорусски.
«Годна — дзеткам» — новы праект на ютуб-канале «Годна», які прысвечаны стварэнню дзіцячага кантэнту, з дапамогай якога можна вучыць алфавіт, лічбы, назвы колераў, жывёл у займальнай форме і па-беларуску.
Першы ролік прысвечаны вывучэнню беларускага алфавіта. В — значыць вожык!
Праект ажыццяўляе грамадская кампанія «Годна» сумесна з аніматаркай Вольгай Берасневай.
З’яўленне ідэі праекта — гэта адказ на запыты сучасных беларускіх бацькоў.
«У мяне ёсць дачушка, і яна, як усе дзеці, вельмі любіць глядзець ролікі на ютубе. Каб сумяшчаць прыемнае з карысным, я ёй уключаю адукацыйныя відэа: пра лічбы, алфавіт, геаметрычныя формы. Такога кшталту кантэнту на ютубе шмат, але на рускай і англійскай мовах. Я вырашыла, чаму б не зрабіць такія ж відэа на беларускай, тым больш, што я гэта ўмею», — кажа Вольга.
Наступныя выпускі будуць прысвечаныя тэмам:
- «Лічым па-беларуску»,
- «Усе колеры вясёлкі (і не толькі) па-беларуску»,
- «Назвы хатніх жывёлаў па-беларуску і спрадвечныя беларускія мянушкі для іх»,
- «Поры года і назвы месяцаў па-беларуску».
Каб не прапусціць новыя ролікі, кампанія «Годна» рэкамендуе падпісацца на ютуб-канал: https://www.youtube.com/c/hodnaby.
Усе навіны будуць публікаваць у сацыяльных сетках:
_____________________________________________
«Годна» — гэта грамадская кампанія, скіраваная на фарміраванне і прамоцыю матывуючай беларускай ідэі праз падтрымку і запуск нацыянальна-арыентаваных праектаў у сучасных фарматах.