Найти
07.01.2021 / 10:45РусŁacБел

Увольняют авторитетного директора музея истории Могилева Алексея Батюкова

З Аляксеем Бацюковым, дырэктарам Музея гісторыі Магілёва, не падаўжаюць кантракт. Апавяшчэнне аб гэтым датуецца 4 студзеня. Дырэктар будзе працаваць на сваёй пасадзе да 16 лютага.

У кастрычніку мінулага года Бацюкоў быў аштрафаваны на 621 рубель за ўдзел у трох акцыях пратэсту.

Бацюкоў кіраваў музеем з 2011 года. Ён быў адным з самых заўважных менеджараў культуры краіны. За гэты час установе ўдалося на ахвяраванні грамадзян і прадпрыемстваў вярнуць у Беларусь і папоўніць сваю калекцыю каштоўнымі артэфактамі. Сярод іх Статут Вялікага Княства Літоўскага. Гэта была ўнікальная падзея для беларускай культуры. «Наша Ніва» назвала тады Аляксея Бацюкова Чалавекам года ў 2012-м.

Раней дырэктар музея разам з шасцю падначаленымі падпісаў адкрыты ліст, у якім асуджалася «нематываваная жорсткасць супрацоўнікаў праваахоўных органаў», і адзначалася, што «грамадзяне не адчуваюць сябе ў бяспецы». Сярод патрабаванняў была адстаўка Лукашэнкі.

Цяпер Бацюкоў адкрыты для прапаноў новай працы і вывучае праграмаванне.

Раней былі звольненыя дырэктар Нясвіжскага палаца і музея-сядзібы «Пружанскі палацык». Па інфармацыі «Нашай Нівы», пераходзіць на іншую працу і дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька.

Сергей Гезгало

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера