Найти
01.01.2021 / 16:47РусŁacБел

Умерла художник Алла Непочелович

Сёння ўначы памерла мастачка, выкладчык, педагог Ала Непачаловіч. Ёй было 69 гадоў.

Пра смерць паведаміла ў сваім фэйсбуку Наталля Шаранговіч.

«У гэтым новым годзе мы б адзначалі яе юбілей - 70. І адзначым — выставай, добрымі словамі — але ўжо без яе. Горка…

Ала Непачаловіч працавала як мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў вобласці тэкстылю. Фота з фэйсбука Наталлі Шаранговіч

Памятаю, як яна радавалася у мінулым годзе цалкам нечаканай для яе ўзнагародзе — Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва - за свае вытанчаныя творы. Мы паспелі павітаць яе гэтай прэміяй і сказаць ёй «дзякуй» своечасова, пры жыцці, а не за вочы, шкадуючы аб страчаных магчымасцях, як часта гэта адбываецца», — напісала Наталля Шаранговіч.

«Здаецца, вось толькі-толькі сустракаліся на адкрыццях, віншавалі адзін аднаго са святамі, рэцэнзавалі аліных дыпломнікаў на абароне…

А планы - колькі іх у Алы заўжды было. Яе ніколі не трэба было ўгаворваць, варта толькі папрасіць дапамогі. Яна «загаралася», і дзяўчат-мастачак імгненна зацягвала ў свой творчы вадаварот. Мяне заўсёды краналі яе адносіны да людзей і калег - шчырыя, прыязныя, адкрытыя, без зайздрасці, толькі з пазітывам…

Яна згарэла хутка, літаральна на вачах, за некалькі тыдняў… Дасюль не верыцца…

А мне доўга яшчэ будзе здавацца, што яна дзесьці непадалёк, варта толькі набраць тэлефонны нумар або заскочыць у майстэрню…».

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930