Найти
31.12.2020 / 13:07РусŁacБел

2020 год в 20 главных фотографиях «Нашай Нивы»

Пачаўся 2020 год з судоў за мітынгі, якія прайшлі яшчэ ў снежні 2019 года супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расіі. Пісьменнік Уладзімір Арлоў атрымаў штраф 540 рублёў.

4 лютага ў Мінск прыязджаў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус. «Прыйшоў час для больш інтэнсіўных кантактаў Беларусі і Літвы», сказаў ён тады. Праз паўгода ўсё рэзка памяняецца.

Каранавірус прыйшоў у Беларусь. Людзі надзелі маскі. Пра маштабы бяды тады яшчэ ніхто не думаў.

У сакавіку-красавіку ў Беларусі прайшлі «праймерыз», але скончыліся яны нічым. Інтарэс тады былі мінімальны, краіна прачнулася праз некалькі месяцаў.

Віктар і Эдуард Бабарыкі ідуць падаваць дакументы ў ЦВК. Праз месяц і тры дні іх затрымаюць. Ужо больш за паўгода яны знаходзяцца за кратамі

Пікет у Мінску 18 чэрвеня, калі былі затрыманыя Віктар і Эдуард Бабарыкі. Людзі стаялі пад залевай, каб аддаць сімвалічны подпіс на супольным пікеце Губарэвіча, Кавальковай і Казлова

Пратэсты працягнуліся на наступны дзень, 19 чэрвеня

Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава дамаўляюцца пра супрацоўніцтва. 16 ліпеня.

Адна з паездак трох жанчын па Беларусі. На мітынгі ў розных гарадах прыходзілі дзясяткі тысяч чалавек.

Вольга Севярынец чакае мужа з Акрэсціна. 22 ліпеня. Тады Павел адсядзеў паўтара месяца па адміністрацыйных справах і былі марныя спадзевы, што яго выпусцяць.

Улад Сакалоўскі і Кірыл Галанаў уключылі «Перамен» на праўладным мітынгу 6 жніўня. Яны атрымалі па 10 сутак.

9 жніўня 2020. Дзень выбараў.

Акцыя дзяўчат 13 жніўня на Камароўцы, пасля якой пратэсты набылі другое дыханне

Мітынг 16 жніўня стаў самым масавым. На вуліцы Мінска выйшлі да 400 тысяч чалавек

Яшчэ адна з нядзельных акцый у жніўні. Перакрыты праспект Незалежнасці.

Дзяўчына і вадамёт. Верасень 2020 года

Курапаты. Ноч расстраляных паэтаў. 29 кастрычніка

Марш пенсіянераў у Мінску 9 лістапада. Гэтыя маршы мудрасці па панядзелках збіралі тысячы людзей

Развітанне з Раманам Бандарэнкам 20 лістапада, які памёр пасля збіцця на «плошчы Перамен». «Не забудзем, не даруем» — адзін са слоганаў гэтага года.

Тадэвуш Кандрусевіч у мінскай катэдры на Каляды 24 снежня пасля чатырох месяцаў выгнання не па сваёй волі

Фото Надежды Бужан и Шуры Пилипович-Сущиц

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930