Найти
08.12.2020 / 12:26РусŁacБел

«Вольны хор» презентует новый клип и приглашает на онлайн-презентацию альбома

«Вольны хор» выпусціў кліп на песню барда Андрэя Мельнікава «Гэта мы». Упершыню песня загучала ў харавым выкананні.

«Вольны хор» з’явіўся ў жніўні 2020 года, як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне, — гэта аб’яднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі.

Сёння Хор прэзентуе кліп на песню «Гэта мы» — як чарговыя словы падтрымкі ўсім беларусам. У кліпе ўжыты шчымлівыя фрагменты з мірных акцый пратэсту, што яшчэ раз нагадваюць: «гэта мы» робім гісторыю!

Гэта — тысячы моцных ног, што пячатаюць цвёрды рытм.

Гэта — не яны. Ведае Бог: гэта — мы! Гэта — мы!

Гэта мы — тыя, хто цягам чатырох месяцаў наспынна змагаецца за волю. Гэта мы — тыя медыкі, завадчане, студэнты, хто выйшаў на шлях барацьбы з несправядлівасцю і падманам. Гэта мы — тыя, хто цвёрда ведаюць сваю мэту, і ўпэўнена крочаць да яе.

Музыка і словы песні: Андрэй Мельнікаў.

Песня «Гэта мы» ўвайшла ў новы альбом Вольнага хору «Годныя песні», анлайн-прэзентацыя якога адбудзецца ў гэтую суботу, 12 снежня. На першым вялікім канцэрце прагучаць усе галоўныя песні Хору, што гучалі ў гэтыя месяцы ў розных кропках нашай краіны.

12 снежня, 20:00. Уваход вольны.

Трансляцыя адбудзецца на ютуб-каналах:

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера