Написать новость
Найти
01.12.2020 / 21:41

Стало известно, какой фильм будет представлять Беларусь на «Оскаре»

Паводле старшыні беларускага оскараўскага камітэта Ігара Поршнева нашу краіну на сёлетнім «Оскары» будуць прадстаўляць «Урокі фарсі» Вадзіма Перэльмана. Такую інфармацыю ён пацвердзіў «Нашай Ніве», праўда, іншыя крыніцы паведамляюць, што сябры камітэта ўсё яшчэ сумняюцца і канчатковае рашэнне пакуль што не прынята.

Оскараўскі камітэт быў адноўлены ў Беларусі ў 2018-м, каб упершыню за дваццаць гадоў высунуць на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі фільм ад Беларусі — гэта была карціна «Хрусталь» Дар’і Жук. У наступным годзе ў якасці нашага прадстаўніка была абрана дакументальная карціна Настассі Мірашнічэнка «Дэбют».

Сёлета сябры оскараўскага камітэта выбіраюць паміж фільмамі «Урокі фарсі» і II Улады Сеньковай. Пэўныя крыніцы паведамілі «Нашай Ніве», што камітэт таксама разглядае варыянт не высоўваць на «Оскар» нічога.

«Урокі фарсі» — буйны міжнародны кінапраект, прэм’ера якога адбылася на Берлінскім кінафестывалі, праўда, хоць у яго стварэнні задзейнічаны «Беларусьфільм», дачынення да беларускага кіно ён мае няшмат. У сваю чаргу карціна II — не такая масштабная, але цалкам беларуская незалежная малабюджэтная драма рэжысёркі Улады Сеньковай, якая востра выказваецца пра страхі і забабоны беларускага грамадства.

«Наша Ніва» будзе сачыць за навінамі.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
2020 2021 2022
ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31