Найти
22.11.2020 / 00:12РусŁacБел

Массовые обыски в Березе, задержания на Мозырском нефтеперерабатывающем. Число задержаний по стране уже 29 940

Не менее 59 человек были задержаны в Беларуси с понедельника по субботу по политическим мотивам. Столько имен знают правозащитники-весновцы.

Это означает, что общая цифра задержаний за время протестов, по уточненным и дополненным данным, достигла 29 940 человек.

Следует отметить, что это число неполные. Даже общее количество людей, арестованных по уголовным делам пока точно неизвестны, так как их очень много. На данный момент правозащитники-весновцы знают 523 человека, которые проходят по «криминалкам» — от Сергея Тихоновского и Виктора Бабарико до журналисток Екатерины Борисевич и Екатерины Андреевой.

Чытайце таксама: Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля

Можна з дакладнасцю сказаць, што гэта самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў.

Для параўнання: калі б у прапорцыі на душу насельніцтва столькі сам людзей затрымалі б у Расіі, гэта склала б 450 тысяч. Калі б ва Украіне ці Польшчы — 120 тысяч.

Ізалятары часовага ўтрымання настолькі перапоўненыя, што ў Мінску на мінулым тыдні некаторых людзей адпускалі пасля суда: у ІЧУ проста няма месцаў. Вызваленыя людзі часта расказваюць, што ў тыповай камеры цяпер на кожныя нары прыходзіцца па два чалавекі.

Чытайце таксама: «Што лыбішся, байцуха?» Кікбаксёр Ганін расказаў, як яго ўдарыў ахоўнік жодзінскага ізалятара

Ператрусы ў Бярозе 

Гэты тыдзень адзначыўся масавымі ператрусамі ў Бярозе (Брэсцкая вобласць). Як паведамляюць праваабаронцы-вясноўцы, вобшукі звязваюць са справай аб размаляваным доме бярозаўскага міліцыянта Іванюка.

Аднак у той жа час у некаторых людзей падчас ператрусаў пыталіся, што яны ведаюць пра атакі з кактэйлямі Молатава ў Бярозе і Баранавічах.

Ператрусы прайшлі ў самых розных людзей — ад хрысціянскіх дэмакратаў да анархістаў і футбольных фанатаў. Праводзілі ператрусы супрацоўнікі брэсцкага аддзела ГУБАЗіК, піша Spring96.org.

Так, каля 7-й раніцы 18 лістапада ў Бярозе з ператрусам прыйшлі да Вадзіма Білібухі. У яго канфіскавалі мабільны тэлефон, а затым павезлі ў РАУС. Таксама з ператрусам прыйшлі да ягонага бацькі Валерыя Білібухі — актывіста Хрысціянскай дэмакратыі, дэпутата Першамайскага сельсавета. У яго канфіскавалі ноўтбук, пасля ператрусу Валерый быў затрыманы. Па апошняй інфармацыі, абодвух павезлі ў Баранавічы.

У доме Андрэя Пашковіча быў канфіскаваны ноўтбук, ГУБАЗіК паказаў ордэн на пошук гаручых сумесяў і зброі.

Гаручыя сумесі шукалі ў кватэры бацькоў Аляксандра Аскіркі. У выніку нічога канфіскавана не было, хлопца падчас ператрусу ў Бярозе не было.

У суседняй кватэры правялі ператрус па месцы прапіскі Ігара Неліповіча, які не пражывае там з 2017 года. Кватэра належыць яго бацькам, быў канфіскаваны тэлефон яго маці.

У бацькоў Міхаіла Палоўнікава пыталіся пра яго месцазнаходжанне, як часта прыязджае ў Бярозу і дзе працуе.

Прайшоў ператрус у Алега Дразда. Супрацоўнікі ГУБАЗіК цікавіліся. Таксама дапытвалі Уладзіміра Кныша.

Затрыманні ў Мазыры 

20 і 21 лістапада ў Мазырскі РАУС выклікалі і потым адтуль не выпусцілі сама менш 8 чалавек, паведамляе праваабарончы сайт palesse.press.

Усе яны былі на фотаздымку за 27 кастрычніка, зробленым недалёка ад будынка завода.

Хоць іх твары былі закрытыя, высветліць асобы гэтых людзей, паводле крыніцы на МНПЗ, дапамагло кіраўніцтва завода, пішуць праваабаронцы.

Сітуацыя ў Мазыры паказвае, што людзей судзяць ужо за найменшае выказванне палітычнай пазіцыі.

Затрыманыя інжынер-тэхнолаг Віталь Старушэнка, тэхнік уліку Таццяна Казловіч, вядучыя інжынеры-тэхнолагі Аляксандр Ганчар, Міхаіл Калодзенец і Уладзімір Чурыла, а таксама інжынер-праграміст Аляксандр Жыгадла.

Таксама 20 лістапада ў РАУС выклікалі жыхарку Мазыра Аліну Яраховіч, якая прысутнічала побач з местам, дзе 15 лістапада адбыліся затрыманні ўдзельнікаў акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Яе таксама з міліцыі не выпусцілі. Праваабаронцам вядома пра яшчэ аднаго маладога хлопца, які быў у РАУС 20 лістапада і пакінуты там на выходныя, але ягонае імя і прозвішча пакуль высветліць не ўдалося.

21 лістапада стала вядома, што на паўторна затрыманы таксама іншы супрацоўнік нафтаперапрацоўчага завода, эканаміст Мікалай Жлоба, хоць яго на фота няма. «9 ноября его выпустили, ездил на работу узнавать, на каком основании его уволили задним числом. Нигде больше не участвовал, и сегодня к ниму домой пришли из РОВД мозыря и забрали», — напісаў нам чытач «Нашай Нівы» са Жлобіна. 

Варта адзначыць, што Мікалая Жлобу і Таццяну Казловіч ужо затрымлівалі 30 кастрычніка. Тады яны раніцай перад пачаткам працоўнага часу некалькі хвілін прастаялі з плакатамі каля прахадной МНПЗ. 2 лістапада намесніца старшыні суда Мазырскага раёна Элеанора Ярмоленка пастанавіла арыштаваць Жлобу на 10 сутак, а Казловіч аштрафаваць на максімальна магчымыя 30 базавых велічыняў. 

Агульная колькасць звольненых за палітыку дасягнула ў краіне некалькіх соцень чалавек. Дакладная лічба пакуль невядомая. Так, толькі на «Беларуськаліі» звольненыя як мінімум 49 чалавек. Яшчэ некалькі соцень студэнтаў адлічана.

Чытайце таксама: «Я вядучы навуковы супрацоўнік, кажу. А міліцыянтка не разумее: «А можна по-русски?». Навуковец Алесь Жлутка расказаў пра суд і зняволенне

Nashaniva.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930