Найти
08.11.2020 / 21:13РусŁacБел

Среди задержанных в Минске — латинист Алесь Жлутко

Сярод затрыманых сёння ў Мінску — Алесь Жлутка.

66-гадовы ўраджэнец Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Алесь Жлутка — адзіны ў Беларусі спецыяліст па сярэднявечнай лаціне.

Кандыдат філалагічных навук, ён доўгі час працуе ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Жлутка адкрыў і апублікаваў шмат гістарычных дакументаў.

Гэты сціплы чалавек удзельнічаў у ажыццяўленні многіх калектыўных навуковых праектаў па мовазнаўстве і гісторыі, замены яму проста няма.

Паводле звестак праваабаронцаў, Жлутку пераправілі ў турму Жодзіна.

Раней лукашэнкаўцы затрымлівалі прафесараў, доктараў гістарычных навук Аляксандра Краўцэвіча і Аляксандра Смаленчука, кандыдата гістарычных навук Міколу Волкава, дырэктара музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова. Сярод звольненых з працы за грамадзянскую пазіцыю — акадэмік, кардыяхірург Аляксандр Мрочак. Пад рэпрэсіі папалі і многія іншыя навукоўцы і выкладчыкі ў розных гарадах Беларусі.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930