Найти
02.10.2020 / 14:51РусŁacБел

15—18 октября в Минске — книжный фестиваль Pradmova

Дворец искусства (ул. Козлова, 3).

Фестываль мусіў адбыцца ў красавіку, але з-за пандэміі быў перанесены на восень.

Арганізатары паспрабавалі захаваць папярэднюю праграму і дапоўніць яе новымі актуальнымі імпрэзамі.

«Pradmova» — пляцоўка для камунікацыі паміж выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі і чытачамі. Фестываль праходзіць з 2018 года. Штогод у ім бяруць удзел найлепшыя беларускія і замежныя літаратары, а праграма складаецца з дзесяткаў разнастайных імпрэз.

Наведнікаў фэсту чакае насычаная праграма — сустрэчы з замежнымі і беларускімі літаратарамі, прэзентацыі кніг, дыскусіі на тэму філасофіі, гісторыі і літаратуры, уручэнне прэмій, мастацкія выставы і кніжны кірмаш.

Падрабязная праграма фестывалю будзе апублікаваная на наступным тыдні.

У фестывалі возьмуць удзел беларускія аўтары: Валянцін Акудовіч, Альгерд Бахарэвіч, Ігар Бабкоў, Максім Жбанкоў, Віктар Марціновіч, Ганна Севярынец, Дзмітрый Строцаў, Юля Цімафеева, Артур Клінаў, Таццяна Заміроўская і іншыя. Таксама будуць і замежныя госці: Януш Леон Вішнеўскі (Польшча), Лінор Гаралік (Ізраіль-Расія), Канстанцін Дарашэнка (Украіна), Міхаіл Мінакоў (Украіна-Італія), Жарка Ёваноўскі (Сербія), Барыс Пастэрнак (Расія).

На фестывалі будуць забяспечаны эпідэміялагічныя нормы: арганізатары просяць наведнікаў выконваць масачны рэжым, падчас фестывалю можна будзе скарыстацца дэзінфектарам, у залах будзе адпаведная дыстанцыйная рассадка.

Таксама у мэтах бяспекі будзе дзейнічаць абавязковая рэгістрацыя на мерапрыемствы. Уваход на кніжны кірмаш вольны.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера