Найти
21.07.2020 / 16:143РусŁacБел

Новы номер детского журнала «Дуду» — про мороженное

Выйшаў новы нумар часопіса «Дуду». Ён пра марожанае!

Казка, вершы, музыка (дзіцячыя песенькі можна прайграць па QR-кодах), інтэрактыўныя гульні, комікс, дзівосы, сюрпрызы — найлепшы падарунак для малых. А таксама заданні на развіццё логікі, увагі і памяці, дробнай маторыкі, для папаўнення слоўнікавага запасу і падрыхтоўкі да школы. 

Тэма гэтага нумара вельмі летняя — марожанае. Героі часопіса — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду — стануць надзейнымі сябрамі чытачоў. А комікс гэтым разам прыдумаў 8-гадовы хлопчык з Мінска Міша Сяргей.

Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Наш падпісны індэкс — 75081 (ведамасны 750812).

Нагадаем, што папярэднія нумары часопіса былі прысвечаныя зоркам і космасу, правам звяроў, катам і вірусам, метро і булачкам, а таксама вадзе.

Калі часопісаў не засталося ў шапіках, пытайцеся ў гіпермаркетах, а таксама ў кнігарнях:

Вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці нашы часопісы ў розных гарадах:

Мінск

Symbal.by (пр. Машэрава, 18)

«Рагна» (Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)

«Акадэмкніга» (на станцыі метро «Акадэмія навук»)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41-42 і 44-45

«Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня» (вул. Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Князь Вітаўт» (вул. Савецкая, 55)

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Нагадаем, што выходзіць па-беларуску яшчэ і часопіс «Асцярожна: дзеці!», таксама з коміксамі, для трохі старэйшых чытачоў.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930