Найти
14.07.2020 / 12:36РусŁacБел

В Щучинском районе отметили день рождения Цётки

У Астрыне (Шчучынскі раён) школа носіць імя славутай паэткі, і на бачным месцы — помнік ёй, а ў школе — адзіны музей Цёткі (Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч).

Ля імправізаванай сцэны сабраліся астрынчане, госці. Гучала натхнёнае мастацкае слова з вуснаў работнікаў клуба, вершы Цёткі і свае чыталі Рычард Бялячыц і ўдзельнікі створанага ім Паэтычнага салона пры Шчучынскім палацы творчасці Марына Радзівон і Іван Ляўковіч. Прагучалі прысвячэнні палымянай беларусцы ад Любові Русілкі і Наталлі Цвірко. Свае лірычныя вершы прачыталі кіраўнік музея Ала Балобан і настаўніца Таццяна Чарняк. Гурткоўцы Ганны Сцяпанчанкі, бібліятэкара і гаспадыні святочнай імпрэзы, прынялі ўдзел у конкурсе на лепшае чытанне твораў Цёткі.

Удзельнікі свята прынеслі да помніка паэтцы простыя мілыя кветкі, якія так любіла Алаіза. Экскурсія з аглядам багатых музейных экспазіцый у чарговы раз пацвердзіла заўсёдную ўлюбёнасць у вобраз беларускай пясняркі яго захавальніцы Алы Балобан і дазволіла зноўку адчуць глыбіню Цётчынай душы і яе «палымянае сэрца».

Прыгожыя песні з канцэртнай святочнай праграмы слухала, здаецца, і яна, міласэрная дэмакратка Пашкевічанка. А насупраць спыняліся аўто, што ехалі на Гродна ці з яго, затрымліваліся прахожыя.

Свята атрымалася цёплым і кранальным.

Лілія Веслік, Шчучын

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930