Найти
29.06.2020 / 15:24РусŁacБел

В Москве чеканились монеты с «Погоней»: «Технология» готовит альбом о монетах ВКЛ

На платформе «Улей» проходил сбор предзаказов на энциклопедию «100 монет Великого Княжества Литовского». Поддержать издание можно было до 20 июля. 

Впоследствии стало известно: На книгу «100 манет ВКЛ» собрали 7400 рублей. Но со счета в «Белгазпромбанке» издатели получить деньги не смогут

Вось што, між іншага, можна будзе прачытаць у кнізе:

«У дваццатыя гады XV стагоддзя магутнасць Вітаўта дасягнула максімуму, а ва ўсходніх суседзяў — Маскоўскага княства — саспяваў дынастыйны крызіс. Вялікі князь Васіль Дзмітрыевіч жадаў перадаць сталец па сабе дзевяцігадоваму сыну, таксама Васілю, калі быў жывы яшчэ малодшы брат гаспадара, Юры Дзмітрыевіч. Маці малога была дачка Вітаўта Соф’я, і Васіль І у сваёй справе спрабаваў абаперціся, між іншым, і на свайго магутнага цесця.

Па смерці Васіля ў 1425 годзе кіраванне Маскоўскай дзяржавай некаторы час ажыццяўлялася з удзелам ягонае ўдавы — дачкі Вітаўта Соф'і. У гэты час і з’явіліся маскоўскія грошы з «Пагоняй» і ініцыялам Вітаўта ВЪ, што адлюстроўвала, бадай, уплыў Вітаўта на маскоўскую палітыку. «Пагоня» тут з'яўляецца ў сваім амаль класічным выглядзе — як сілуэт вершніка, які скача на ўвесь апор з занесеным над галавой мячом.

«Пагоня» на той час была зямельнай эмблемай цэнтральнай зямлі Вялікага Княства Літоўскага — Віленскай, але на працягу XV стагоддзя ператварылася ў геральдычны сімвал усяе дзяржавы. Адносны спакой ва ўзаемаадносінах урада малога Васіля Васільевіча з дзядзькам, Юрыем Дзмітрыевічам, скончыўся адразу па смерці Вітаўта ў 1430 годзе».

Паводле кнігі «100 манет Вялікага Княства Літоўскага» Дз. Гулецкага і М. Дарашкевіча. 

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930