Найти
23.06.2020 / 01:529РусŁacБел

Такого исполнения «Погони» вы еще не слышали. Сотни людей, включая звезду оперы, спели вместе

Беларусы з розных краін свету заспявалі разам нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня». У запісе песні паўдзельнічаў вядомы оперны барытон Ілля Сільчукоў, зайгралі на гуслях і праспявалі Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная. Асаблівая падзяка за ўдзел дырыжору хору Concordia Галіне Казіміроўскай.

Грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход», запусціла штотыднёвы музычны праект «Спяваем Годна».

Сэнс яго: збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі.

Сёння, 22 чэрвеня, адбылася прэм’ера відэароліка «Спяваем Годна нацыянальны гімн «Пагоня».

Наступным разам удзельнікам будзе прапанавана заспяваць песню Сяргея Міхалка. Якую менавіта — пакуль трымаецца ў сакрэце. Але пра ўсё будзе своечасова паведамлена. У запісе новых песень можа паўдзельнічаць кожны ахвотны. Каб не прапусціць навіны, далучайцеся да тэлеграм-канала і чата «Годна»: https://t.me/hodnaby.

Там Сяржук Доўгушаў будзе публікаваць анонсы і інструкцыі па новых песнях, а таксама даваць парады як правільна спяваць і граць, каб Яўгену Цярэнцьеву, які ў праекце адказны за вытворчасць відэа і гуку, было прасцей усё гэта зводзіць у адзін ролік.

Да гэтага беларусы спявалі разам са Змітром Вайцюшкевічам «Я нарадзіўся тут» і Лявонам Вольскім «Паветраны шар», што з гэтага атрымалася, вы можаце паглядзець на ютуб-канале «Годна»: https://youtube.com/c/hodnaby

Ранейшыя выпускі:

Спяваем Годна з Лявонам Вольскім «Паветраны шар».

Спяваем Годна са Змітром Вайцюшкевічам «Я нарадзіўся тут».

Гімн «Пагоня» (караоке-версія): https://youtu.be/a6h9E6jvKvE

Гімн «Пагоня» (Vilnia video): https://youtu.be/KovAyhJfeSo

Гімн «Пагоня» (lyric video): https://youtu.be/gc6VYsjj4AI

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера