Найти
26.05.2020 / 11:577РусŁacБел

Бывший политзаключенный Артем Дубский рассказал, как добился исправления латинского написания своего имени в паспорте

Былы палітвязень Арцём Дубскі расказаў, як змог змяніць транслітарацыю свайго прозвішча ў пашпарце на лацінку.

Маладафронтавец Арцём Дубскі быў прысуджаны да зняволення за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў 2008 года і за тое, што з'ехаў з краіны, каб не адбываць палітычнае пакаранне. Фота з Facebook.

Апошнія гады хлопец жыве і працуе ў Варшаве. Тое, што ў беларускіх дакументах ён быў запісаны як Artem Dybski (а не Arciom Dubski), прыносіла нязручнасці. 

«Калі мой пашпарт трапляе ў рукі паляку, то транслітарацыя ператварае мяне ў Артэма Дыбскіга — пагадзіцеся, фанетычна гэта далёка ад таго, што задумвалася», — наракае ён.

У сакавіку Дубскі склаў заяву ў дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС. Напісаў, што паколькі беларуская мова для яго родная, ён мае права на карэктнае ўказанне персанальных дадзеных у пашпарце. Арцём спасылаўся на Пастанову МУС Беларусі ад 9 кастрычніка 2008 года №288 (інструкцыю па транслітарацыі прозвішчаў і ўласных імён грамадзян Беларусі пры ўключэнні іх персанальных дадзеных у рэгістр насельніцтва) і падрабязна расклаў, як мусіць правільна выглядаць транслітарацыя яго імя.

Мужчына прывёў аргументам, што такі варыянт запісаны ва ўсіх дакументах, выдадзеных яму ў Польшчы. А таксама прыклаў артыкул «Нашай Нівы» пра тое, як мінчанін паўгода змагаўся, каб яго прозвішча ў пашпарце запісалі лацінкай.

«Хачу папрасіць вас прыняць рашэнне, якое будзе адпавядаць не толькі нарматыўна-прававым актам, але і здароваму сэнсу», — апеляваў Арцём у сваёй заяве.

Сярод дакументаў, якія прыклаў, — копіі апошніх старонак пашпарту і пасведчання аб нараджэнні, польскія дакументы, выпіска з дзяржаўнай інструкцыі аб транслітарацыі.

Праз два месяцы з МУС прыйшоў станоўчы адказ.

У лісце адзначалася, што траслітарацыя магчымая і з рускамоўнага варыянта напісання імя і прозвішча. Мяняць яе па сваім жаданні можна, але толькі адзін раз.

«Разам з тым лічым магчымым, у парадку выключэння, задаволіць вашу просьбу з мэтай прывядзення ў адпаведнасць наяўных дакументаў замежнай дзяржавы з пашпартам грамадзяніна Беларусі», — напісана ў адказе.

Чытайце таксама: Мінчук Алесь Цюленеў амаль паўгода дамагаўся, каб яго прозвішча ў пашпарце запісалі лацінкай. Што атрымалася?

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930