Найти
05.05.2020 / 15:091РусŁacБел

Два новых издания: История Полоцка от швейцарского историка и неожиданный Купала от Анны Северинец

Кніга швейцарскага даследчыка Штэфана Родэвальда «Пра Полацкую Венецыю. Калектыўныя дзеянні сацыяльных груп горада паміж Усходняй і Цэнтральнай Еўропай (Сярэднявечча, ранні Новы час, ХІХ ст. — да 1914 г.)» у серыі бібліятэкі часопіса «Беларускі гістарычны агляд». Выйшла даследаванне вядомага швейцарскага гісторыка, прысвечанае тысячагадовай гісторыі Полацка, якая разглядаецца ў шырокім кантэксце Цэнтральна-Усходняй Еўропы. У цэнтры яго ўвагі формы сацыяльнай арганізацыі і калектыўных дзеянняў жыхароў шматэтнічнага і поліканфесійнага горада, пераўтварэнні і з'явы доўгага трывання ў жыцці полацкага грамадства ў розныя эпохі і перыяды яго мінулага. Навуковы рэдактар кнігі — Генадзь Сагановіч.

Кніга выбраных твораў Янкі Купалы мае на мэце прадставіць чытачу нечаканага класіка ў сучасным прачытанні. Выданне дапоўнена літаратуразнаўчымі каментарамі да кожнага твора, кароткім летапісам жыцця і творчасці, мемуарнымі сведчаннямі, невядомымі крытычнымі артыкуламі. У кнізе прадстаўленыя і пракаментаваныя 37 вершаў, 3 паэмы («Бандароўна», «Курган», «Безназоўнае») і 2 драмы («Раскіданае гняздо», «Тутэйшыя»).

«Няма нічога больш канструктыўнага ў спасціжэнні роднай літаратуры, чым узяць і адмовіцца ад папярэдняга канона, паставіць традыцыю і хрэстаматыю дагары нагамі, рашуча адмовіцца ад састарэлых догмаў — і паглядзець на класічныя тэксты вачыма сучаснікаў. Як яны тады ажываюць, якім новым сэнсам адкрываюцца, як шчыра радуюцца свежаму ветру і маладому прачытанню — любата!..» (Ганна Севярынец.)

Укладальнік Ганна Севярынец. Кніга выйшла ў серыі «Наш сучаснік».

Абедзьве кнігі можна купіць у інтэрнэт-кнігарні kniganosha.by.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера