Написать новость
Найти
1
Баршчэўскі / ответить
05.04.2020 / 23:07
Часткова зь меркаваньнямі шаноўнага сп. Луцэвіча можна пагадзіцца (асабліва па пунктах 1 і 2). АЛЕ:
1) з кожным днём і тыднем у бліжэйшыя паўтара-два месяца (а гэта якраз тое, што застаецца ў гэтым навучальным годзе) сітуацыя з каранавірусам у Беларусі будзе толькі пагаршацца (гэта вам скажа па сакрэце любы адукаваны мэдык); і ў колькіх навучальных установах давядзецца прымаць экстраныя мэдыцынскія меры і зачыняць іх - можна толькі здагадвацца; хто будзе несьці адказнасьць перад законам, калі пачнуць паміраць школьнікі, таксама пытаньне гарачае;
2) на жаль, анлайн-заняткі цяпер будуць не даступныя ў Беларусі як мінімум для 20% школьнікаў; прыклад суседняй Польшчы паказвае лічбу каля 15%;
3) правядзеньне ЦТ - не раней як у жніўні - будзе магчымае, калі ўдасца вырашыць задачу правядзеньня яго ў малых памяшканьнях, а ня так як цяпер. У магчымасьці гэтага я моцна сумняюся. Часовая зьмена формы ўступных іспытаў пакіне ўсіх у роўных умовах і дазволіць ацэньваць ня толькі ўменьні правільна ставіць галачкі. Вочныя ўступныя іспыты можна арганізаваць куды больш бясьпечна з гледзішча забесьпячэньня выкананьня санэпідэміялягічных засьцярог;
4) жыцьцё (а баюся, што сьмерць) пакажа, што тое, пра што напісаў я, трэба было зрабіць самае позьняе тры тыдні таму.

28
пляткар / ответить
05.04.2020 / 23:26
яшчэ адзін вядомы
а каму вядомы акрамя фрэндаў у ФБ?
2
Баршчэўскі / ответить
06.04.2020 / 00:06
пляткар,

Аляксандр Луцэвіч - адзін з аўтараў дзейнага  падручніка па фізіцы для 10 кляса і кіраўнік шырокавядомых адукацыйных курсаў.
А "пляткар"... ну што ж можна ўзяць з плеткара. 
5
Ёпрст / ответить
06.04.2020 / 00:19
Нікому невядомы пляткар з незразумелай адукацыяй! Не смяшы :-) Ты ніколі ня будзеш прэподам! Ня здольны!
0
Ёпрст / ответить
06.04.2020 / 00:59
Эпідэмія толькі яшчэ раз узняла пытанне пра неабходнасць сапраўднай рэформы у адукацыі, асабліва у школе. Трэба рабіць падобнае на эстонскі прыклад! Але пакуль у нас карпенкі і лукашэнкі, нічога добрага не будзе!
2
Людвик / ответить
06.04.2020 / 05:55
Баршчэўскі, з пунктам 4 згодзен на 100%.Але...дажыць бы да жниуня.ЗША арыштавали Чарльза Либера па падазрэнню у супрацоуництве з вырабленнем каронавирусу.А НН и Тут бай маучаць, як рыба аб лед .Няма яшчэ метадычак? Спраудваюцца некаторыя прагнозы наконт штучнага стварэння каранавируса и эканамичнага крызиса.Як бачна пад Ротшыльдами и Рокфеллерами зямля задымела. Шлема, дзе прапау? Ты казау , што булзе пераслед винаватых у гэтым Хаосе.А замест гэтага перавод стрэлак. Прыпякло дык прыпякло....
11
Таки вот / ответить
06.04.2020 / 07:04
Такое впечатление, что Борщевский и Епрст- одно и тоже лицо. Как заденут Борщевского, так тут же Епрст вякает в защиту. Борщевский, при скроетесь от нас. Бум критиковать, нарцисс Вы наш.:))
1
Баршчэўскі / ответить
06.04.2020 / 10:07
Людвик,

пры тым, як сітуацыя разьвіваецца цяпер, можа здарыцца, што наступны навучальны год наогул давядзецца адмяніць (пакінуўшы анлайн-курсы). Але прапановы і мае, і сп. Луцэвіча зроблены ў спадзяваньні на лепшае. 
7
Ляксандра / ответить
06.04.2020 / 11:48
Внимательно прочитал суждения одного "ну вельми вядомага педагога" и второго просто известного учителя.Вывод один:ничего менять не надо.Как учились дети,так пусть и продолжают учиться.И педагоги пусть работают так,как работали.И всем будет хорошо.И детям,и учителям,и родителям.Просто жёстче контролировать ситуацию и всё.
4
Баршчэўскі / ответить
06.04.2020 / 12:21
Ляксандра,

і ананімнае "Ляксандра" потым адкажа за свае словы?
6
Ляксандра / ответить
06.04.2020 / 14:57
Баршчэўскі,Спадар Борщевский,ну почему так сразу "ананимнае"?Надо полагать, в трактовке кандидата наук "оно".Зовут меня Александр (я уже обьяснял,что па-вясковаму в нашей деревне Ляксандра) Фёдорович (с учётом,что мне 74-й год),стаж работы 47 лет (от звонка до звонка),все 47 лет в одной области роднай Беларуси,жена(первая и единственная),двое детей,пятеро внуков.С 2011 года-пенсионер.Ликвидатор,18-я статья.Третья группа инвалидности (по ЧАЭС).Убеждения-противоположные вашим.Что характерно-не менял и не собираюсь. В отличие от некоторых.И власть поддерживаю,хотя и критикую.Привык видеть в её действиях и хорошее и плохое. И отделять одно от другого,а не просто лить грязь и рвать на себе рубашку:вот мы бы показали.Вы,спадар Борщевский,(не лично,конечно,а коллективно)уже показали в первые годы независимости всё,на что способны.Еле страна выбралась потом,после "показов".Вот я,весь перед вами.Который за свои слова отвечает.Всегда.Так привык.
1
Баршчэўскі / ответить
06.04.2020 / 17:43
Ляксандра,

рэспэкт вам за тое, што пра сябе нарэшце напісалі.
Я перакананьняў не мяняў таксама, у кампартыі ня быў. Ганаруся тым, што гэта той грамадзкі рух, да якога я належу, абвясціў НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ БЕЛАРУСІ (а яна была здабыта бяз кроплі пралітай крыві). Дзеля яе замацавання ўдзельнічаў у распрацоўцы 18-ці заканапраектаў, а ў выпадку з законамі "Аб адукацыі" (я быў намеснікам кіраўніка адпаведнай  парляманцкай камісіі) і "Аб грамадзянстве" быў проста суаўтарам гэтых праектаў.
Амаль 40 гадоў выкладаў - у роднай школе, ліцэі і ВНУ (у т.л. чытаў лекцыі за мяжой). Быў аўтарам трох дапаможнікаў для сярэдняй школы, кіраўніком працоўнай групы, якая распрацоўвала для Інстытута адукацыі канцэпцыю гуманітарнай адукацыі на апошнім этапе навучання ў 12-гадовай сярэдняй школе. Аўтар дзясяткаў публікацый па педагогіцы і методыцы выкладаньня. Маю дыплём "Беларускі настаўнік года-2009" ад Таварыства беларускай школы. Шматгадовы намесьнік дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю.
Сярод маіх былых вучняў і выхаванцаў - літаратары, перакладчыкі (Ілля Сін, Антон Рудак, Сяргей Сматрычэнка, Наста Лабада, Адэля Дубавец), арганізатар курсаў "Мова нанова" Глеб Лабадзенка, намеснік дырэктара Нацбібліятэкі, дзясяткі вядомых незалежных журналістаў, выкладчыкаў універсітэтаў і навукоўцаў (у тым ліку аўтараў цяперашніх падручнікаў), мастакоў (Антон Крыштаповіч, Ніна Маргаева), артыстаў (Раман Падаляка, Вера Шыпіла), сьвятароў (а.Яўген Усошын) і г. д., і г. д.
Спадзяюся, што надалей мы будзем выкладаць адзін аднаму аргумэнты ў канструктыўным рэчышчы й без узаемных абразаў.
0
Алег С. / ответить
07.04.2020 / 09:35
Баршчэўскі, цікава, што выклаўшы напаказ столькі "фактаў", ваш апанент так і не назваў самага галоўнага - свайго прозвішча! ))) А астатняе можна выдумаць за 3 хвіліны )) Я, можа, таксама намеснік якога-небудзь міністра з Мінску )) 
0
Баршчэўскі / ответить
07.04.2020 / 13:39
Алег С.,

ну, мяркую, што ўжо напіша: дзявацца няма куды... 
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера