Найти
24.03.2020 / 18:115РусŁacБел

В Бресте на стены домов нанесли стихи белорусских классиков

Ідэя распісаць сцены будынкаў Брэста вершамі беларускіх класікаў з’явілася ў кіраўніка праекта Рабчука Дзяніса мінулым летам, якраз перад Школай праектнага мэнэджара і конкурсам грантаў ад агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч». Каманда, якая распрацавала праект і эскізы вершаў, атрымала падтрымку.

Потым у супрацы з мастакамі і з дазволу ўладаў гэтыя эскізы былі перанесены на сцены. Так у горадзе з’явіліся першыя тры вершы: Максім Багдановіч «Санет», Ніна Мацяш «Без цябе» і Генадзь Бураўкін «Атруці мяне вясновым хмелем».

Але на гэтым праект #vershybrest не плануе спыняцца: каманда плануе дадаць яшчэ 17 вершаў да тых, што ўжо нанесены на сцены Берасця. Тры эскізы з гэтых 17 вершаў ужо прайшлі працэдуру ўзгаднення, але для таго, каб пачаць працу патрэбны 2 рэчы: добрае надвор’е (з тэмпературай больш за 10° С) і фінансавыя сродкі, якія збіраюцца праз краўдфандынг. Апошняе патрэбна на матэрыялы для малявання, трафарэты ды працу мастакоў. Па спасылцы можна не толькі падтрымаць кампанію грашыма, але і прапанаваць свае ідэі наконт вершаў, якія апынуцца на сценах горада, дызайну муралаў і сцен, на якіх яны могуць з'явіцца.

А яшчэ ў праекта ёсць свой інстаграм — далучайцеся! 

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера