Найти
10.03.2020 / 14:33РусŁacБел

В Минске покажут «Аповесць пра Трышчана» — белорусский спектакль XVI столетия

Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (Кірава, 16) 30 і 31 сакавіка, 2 і 4 красавіка. Сеансы: 11:00, 13:00, 15:00.

Гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» прэзентуе батлеечны спектакль. Ён грунтуецца на «Аповесці пра Трышчана» — беларускім варыянце легенды пра рыцара Трыстана і каралеву Ізольду. 

«Аповесць пра Трышчана» — найбольш поўны і ўнікальны славянскі варыянт літаратурнай апрацоўкі славутай кельцкай легенды, перакладзены на беларускую ў свецкім асяроддзі ў другой палове XVI стагоддзя з сербскай крыніцы. Ён вылучаецца творчым падыходам да тэксту і багаццем беларускай літаратурнай мовы таго часу.

Батлейка — народны лялечны тэатр. Зараджэнне яго ў Беларусі адносіцца да канца XVI — першай паловы XVII ст. Арганізатарамі відовішчаў спачатку былі манахі каталіцкіх ордэнаў, вучні калегіюмаў, але скора батлейку перанялі мяшчане і сяляне, тэатр стаў народным.

Адметнасць батлейкі, якую прэзентуе «Стары Ольса» — жывое музычнае суправаджэнне ўсяго спектакля на старадаўніх інструментах. 

У якасці тэатральнай скрыні выкарыстана старая шафа 1930-х, аздобленая барочнымі элементамі.

Прэм’ерныя паказы адбудуцца ў час вясновых школьных канікул. Спектакль разлічаны на малодшых і старэйшых школьнікаў, іх бацькоў і ўсіх цікаўных да старадаўняй культуры.

Квіткі каштуюць 12—15 рублёў, іх можна купіць анлайн.

Інфалінія: (44) 551-77-06, (29) 851-77-06 

Падзея Укантакце
Падзея ў Facebook.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930