Найти
21.02.2020 / 17:34РусŁacБел

Февральский номер «Дзеяслова»: Некляев, Петрович, Казько, Альдо Онорати

Вышел из печати первый в 2020 году и 104-й в общей нумерации «Дзеяслоў». Чем он порадует читателей?

Адкрывае часопіс паэма Уладзіміра Някляева «Вавукі», напісаная ў шведскім Лундзе, дзе паэт цяпер жыве.

Таксама ў паэтычнай частцы — вершы Людмілы Паўлікавай-Хейдаравай, Міколы Гіля, Анатоля Брусевіча, Вадзіма Кораня.

Празаічная частка нумара пачынаецца з аповесці галоўнага рэдактара «Дзеяслова» Барыса Пятровіча «Пуцявіна». Аповесць пісалася праз трыццаць год пасля паездкі аўтара на Сахалін і ёсць працягам аповесці «Пуціна». Цікава, што ў канцы гэтага твора, як і ў выпадку з паэмай Някляева, пазначана шведская лакацыя — горад Вісбю.

У нумары друкуецца пачатак яшчэ адной аповесці — «Нашчадкі казённага лёсу» Віктара Казько, прысвечанай няпростаму кону пасляваеннага пакалення бязбацькавічаў.

Аматараў прозы лютаўскі «Дзеяслоў» парадуе таксама «Вясковымі гісторыямі» Міхася Зізюка, апавяданнем Леаніда Левановіча «Пчаліная вернасць», а таксама — апавяданнем Ксеніі Крывецкай «Нарадзіцца нанова» (рубрыка Дэбют).

Рубрыка Пераклады прадстаўленая вершаванымі нізкамі двух украінскіх паэтаў — мэтра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Украіны Дзмітра Паўлычкі ў перакладзе Міхася Скоблы, а таксама — «менскім цыклам» Вячаслава Лявіцкага, паэта, вядомага менскай публіцы па нядаўнім фэсце «Вершы на асфальце» (пераклад Сержа Мінскевіча).

У рубрыцы Словы — гутарка з італьянскім літаратарам Альда Анараці «пра італьянскую літаратуру і не толькі», у якой беларускі чытач пабачыць процьму паралеляў з сітуацыяй нашага літаратурнага працэсу.

Рубрыка Кантэкст. «Вялікае Княства паэзіі Алеся Разанава» (пераклад Галіны Лінкевіч). Сведчанні літоўскіх калегаў пра кнігу «Літоўскія пункціры», напісаную Разанавым ад пачатку па-літоўску.

Валянцін Акудовіч працягвае друкаваць свае ўспаміны. Гэтым разам спадар Валянцін распавядае пра гісторыю паўставання першага беларускага філасофскага часопіса «Фрагменты».

Таксама ў нумары: старонкі з новай кнігі Альжбеты Кеды, малюнкі здзяцінства Кастуся Тарасава, штрыхі да творчага партрэта Алеся Ксёндзава і гутарка Уладзіміра Сіўчыкава з мастаком, рэпрадукцыі твораў якога ўпрыгожылі вокладку 104-га «Дзеяслова».

У рубрыцы Кнігапіс — рэцэнзія Эдуарда Дубянецкага на кнігу Святланы Явар «Дзівосны сад», а таксама — водгук Леаніда Галубовіча на кнігу літаратурнай крытыкі Паўла Абрамовіча «Мой спосаб чытання», якая нядаўна пабачыла свет у бібліятэчцы «Дзеяслова».

Традыцыйна завяршае нумар агляд кніжных навінак Дзеяпіс.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера