Найти
04.02.2020 / 11:2935РусŁacБел

Глеб Лабадзенка — каментатарам: Давайце спачатку пераможам, а потым будзем мову ад шурпатасцяў вылізваць

Папулярызатар беларускай мовы Глеб Лабадзенка рэзка выказаўся супраць моўнага крытыканства ў інтэрнэце. 

Часам трапляюцца на вочы дыскусіі выбітных мовазнаўцаў, байцоў каментатарскага фронту: тое слова чалавек не так напісаў, тут не тая літара стаіць.

За апошнія тыдні — адразу два прыклады.

Жыхар Беразіна Віктар Цыркуновіч адкрыў салон тату. Назваў яго «1863», бахнуў партрэт Кастуся на ўсю сцяну, а на дзвярах напісаў «Зніжкі за мову». Якая рэакцыя нармалёвага чалавека? Сказаць: «Спадар Віктар, вы малойца, дзякуй вам за пашырэнне беларускай мовы ў публічнай прасторы!»

Другі прыклад. Добры хлопец Мікола, гадаванец курсаў «Мова Нанова», ставіць пластыкавыя вокны і дзверы. Вядзе бізнэс па-беларуску, абклеіў адпаведна сваю машыну. Крыху накасячыў з арфаграфіяй. Але якая рэакцыя нармалёвага чалавека? Сказаць: «Мікола, ну ты малаток, што лупіш па-беларуску, давай замоўлю ў цябе акно!»

Што робяць тыя, каму няма чым заняцца? Пачынаюць гнюсіць на чым свет стаіць гэтых людзей, цкаваць за памылкі, перамываць косткі — адбіваюць увогуле жаданне пісаць нешта па-беларуску. Святыя людзі, якія самі памылак не робяць!

Шаноўныя Мікола і Віктар! Нікога не слухайце! Паклон вам за тое, што любіце нашую родную мову не ў інтэрнэт-баталіях, а ў рэальным жыцці! Заклікаю ўсіх падтрымліваць кожнага чалавека, хто робіць хоць бы крок у бок беларускай мовы і беларушчыны! Дзякаваць за гэта — і заахвочваць рублём, набываючы нешта.

Бо задача № 1 на сёння ў справе беларускай мовы — папулярызацыя і пашырэнне яе ўжывання, з памылкамі і без памылак, з калькамі і без калек, з мяккімі знакамі і без мяккіх знакаў, з русізмамі і паланізмамі, з трасяначкай ці без трасяначкі. Чапляючыся да выразаў кшталту «зніжкі за мову», далёка пойдзем, ну.

Давайце спачатку пераможам, а потым будзем мову ад шурпатасцяў вылізваць. Бо пакуль што мы асфальтуем дзіркі на пяску, а трэба ўзяць — і заасфальтаваць усю дарогу.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера