Написать новость
Найти
16.01.2020 / 16:05 3

18-й город. Курсы «Мова Нанова» начались теперь и в Несвиже

15 января состоялись первые занятия, на которые пришло около 50 человек.

Дзяніс Каўшар, выкладчык курсаў, расказаў «Нашай Ніве», што гэта другая спроба пачаць курсы «Мова Нанова» ў Нясвіжы.

«Першы раз адбылося толькі пару заняткаў. Але ідэя курсаў лунала ў паветры ўвесь гэты час. І вось, напэўна, так склаўся лёс. Глеб Лабадзенка, заснавальнік курсаў, сябруе з пробашчам нашага касцёла Божага Цела ксяндзом Пётрам Шарко. Я працую арганістам у касцёле, ксёндз Пётр прапанаваў мне ўзначаліць курсы, я падумаў, што, калі будзе каманда, то цалкам гатовы да гэтага», — распавядае Дзяніс Каўшар.

Каманда знайшлася. На дапамогу Дзянісу прыйшоў інжынер па газавым абсталяванні Міхась Асмыковіч і Наталля Язвінская, маладая маці і дэкрэце.

Тэмай першых заняткаў стала тэма «Радзівілы». Па традыцыі, першыя заняткі правялі заснавальнікі і выкладчыкі мінскіх курсаў Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская. Першым музычным госцем нясвіжскіх курсаў стаў Андрусь Такінданг.

Курсы «Мова Нанова Нясвіж» будуць праходзіць кожную сераду ў плябаніі (Міцкевіча, 5). Пачатак курсаў а 18 гадзіне.

Нясвіж стаў 18-м горадам Беларусі, дзе адчыніліся курсы «Мова Нанова».

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

NN.by

2
Юзік Крулеўскі / ответить
16.01.2020 / 16:24
Ну, калі ўжо Андрусь Такінданг прыехаў!!! То, лічы -- 100 адсоткавы поспех праекту! Як гэта сталася значна раней на 3 гады ў Глыбокім і Шаркоўшчыне!

Некалькі разоў быў на парафіяльным фэсце ў Лучаі (касцёл пабудавалі Агінскія) на Пастаўшчыне. Як прыязджае Андрусь -- поўны аншлаг! Дзеўкі аж вішчаць! Во, каго трэба ў прэзідэнты!
0
Алёна К. / ответить
16.01.2020 / 21:11
Посьпехаў добрай справе!
2
Ляксандра / ответить
17.01.2020 / 19:11
Юзік Крулеўскі,Для дзевак прэзідэнта?Каб не вішчалі?
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
2019 2020 2021
март апрель май
ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30