Написать новость
Найти
11
Свабода / ответить
13.01.2020 / 13:03
"Эліта" - гэта ўжо перабор, эліта ў нас мешкае ў Драздах)
6
даведка / ответить
13.01.2020 / 13:35
В элиту белорусской оппозиции зачислили даже стучавших на своих и дававших подписку о сотрудничестве с КГБ. )) 
0
Гарадскі Сабачка / ответить
13.01.2020 / 13:39
Мікалай быў?
6
Kent / ответить
13.01.2020 / 13:45
Эліта зараз ці на сутках, ці на штрафы збірае
3
Антыхіпстар / ответить
13.01.2020 / 14:11
Kent
Акурат, там было дастаткова тых, хто "на штрафы зьбірае"... 
7
любите родину мать вашу / ответить
13.01.2020 / 14:15
а тав. Раманчука не было? а як тав. Міхалевіч - эліта беларускай апазыцыі, дык можна сьмела рабіць выснову, што на Беларусі няма ні апазыцыі, ні тым больш - яе эліты! людзям, якія ў спрыяльных умовах, дэмакратычным шляхам узялі ўладу ў краіне, пратрымалі яе 2-3 гады і бяздарна страцілі, і вось ужо болей чым за чвэрць веку ня могуць яе вырнуць, займаючыся адной балталогіяй, трэба ў рэшце рэшт зразумець, што яны, альбо - няздольныя як палітыкі, альбо іхнія погляды, мэты, памкненьні і мэтады не цікавыя для большай часткі народу Беларусі!
3
Вован number one / ответить
13.01.2020 / 15:09
У нас есть элита оппозиции? Вы шутите?
16
Аndrey Mielnikaw / ответить
13.01.2020 / 15:35
любите родину мать вашу, Пры ўсіх відавочных мінусах, тав.Міхалевіч рэальна мАе істотны рэйтынг павагі і даверу сярод тых, хто быў з ім у камандзе. І я яго шчыра цаню і памятаю за што ўдзячны. 
1
иосиф / ответить
13.01.2020 / 16:09
ууууу.. па некаторых прозвишчах больш падобны на аэлиту.
2
Пожалуй / ответить
13.01.2020 / 16:39
В элитных (платных) артикулах читать про оппозицию? Вы шутите?
6
любите родину мать вашу / ответить
13.01.2020 / 16:40
Аndrey Mielnikaw, я прашу прабачэньня... у каго ён мАе? дзейсны палітык павінен мець рэйтынг у НАРОДА! ці хоць ў  якой яго пэўнай часткі. а не ў тых, "хто быў з ім у камандзе". упэўнены, як правесьці апытаньне сярод жыхароў іншых н.п., акрамя сталіцы, дык тыя, хто проста калі чуў, ці чытаў прозьвішча "Міхалевіч", будуць у межах статыстычнага хібу! ён меўся стаць прэзідэнтам чаго, сваёй каманды, ці БЕЛАРУСІ? як ты ня здольны павесьці народ, ці якую больш-меньш значную яго частку, за сабою, дык чаго ісьці ў кіраўнікі краіны? кіруй сваёй камандай, будзь шчасьлівы і не дуры людзям галавы, якія ўсё ж у цябе паверылі! а такія ўсё прас...какалі і яшчэ лічаць сябе палітыкамі. апазыцыяй, яе элітай. як ты пачаў чымсьці займацца, павінен быць вынік. як яго няма, ты займаешся не сваёй справай - сыходзь. а нашыя т.зв. "палітыкі" сядзяць і чакаюць, што нехта прыйдзе адкуль і прывядзе іх да ўлады. а пакуль імітуюць дзейнасьць - сходкі, шэсьці, удзел у выбарах дый інш...
0
Яўген_2020 / ответить
13.01.2020 / 16:48
Падпісалі б фота.
0
не для комментария,а для редакции. / ответить
13.01.2020 / 16:55
В Беларуси нет оппозиции. Есть диссиденты . Их немного,но они есть. Откуда же "элита беларусской оппозиции"?
9
Баршчэўскі / ответить
13.01.2020 / 16:57
Калі ў краіне няма дэмакратычнага волевыяўленьня, свабодных выбараў, то ня можа быць і палітычнай апазыцыі - гэта азбука палітычнай навукі.
Але ёсьць апазыцыя маральная, і да яе не далучаюцца сёньня толькі прыстасаванцы й баязьліўцы, якія, плявузгаючы тут на форумах, спрабуюць так апраўдваць сябе за сваё прыстасаванства.
А там збольшага зьбіраліся людзі, якія сустракаліся з Вацлавам Гаўлам і атрымоўвалі ад яго словы падтрымкі, а галоўнае - шануюць памяць пра яго. Асабіста я быў там як чалавек, які яшчэ ў канцы 80-х першы пераклаў адну з п'есаў Гаўла на беларускую мову і які ў 2003 годзе зь ім сустракаўся і размаўляў.

1
не для комментария,а для редакции. / ответить
13.01.2020 / 17:30
Баршчэўскі, Паважаны  спадар Баршчэускi, асабiста Вы лiчыце тых,хто прыйшоу на гэтую вечарыну.элiтай? 
5
любите родину мать вашу / ответить
13.01.2020 / 18:01
Баршчэўскі, ну, "няма ў краіне дэмакратычнага волевыяўленьня, свабодных выбараў". дык хто ўсё гэта дасьць? з неба зваліцца? ну, немагчыма палітычная апазыцыя - гэта азбука палітычна навукі" і што тады рабіць? пераназваць сябе "апазыцыяй маральнай"? і пра тое "плявузгаць тут на форумах", ці на сходках, шэсьцях? выгодная пазыцыя, спадары "маральная апазыцыя"! дык  ахто тады адносіцца да прыстасаванцаў? тыя, хто проста усё жыцьцё жыве і працуе, ходзіць на выбары і галасуе за тых, хто абяцае "вольнае жыцьцё, свабоду, роўнасьць і братэрства"? , ці тыя, хто ўзяў на сябе права лічыцца "за народ", выступаць ад імя народу і, як казаў герой вядомай савецкай камедыі, "раскалоцца пры першым жа шухеры"? я прашу прабачэньня... у кожнай дзейнасьці павінен быць вынік. а цяперашняя т.зв. апазыцыя, проста, жыве сваім жыцьцём - арганізоўвае сходкі, шэсьці і г.д. як гаворыцца, калі вынік бачыцца немагчымым, можна задавальняцца працэсам. пра што думае певень, які бяжыць за куркай? даганю - ускочу. не даганю - пагрэюся. так і вашая "маральна/амаральная апазыцыя" - паглядзела, што дагнаць ня можа, дык пачала "грэцца". так чвэрць веку і "грэецца"!
9
Баршчэўскі / ответить
13.01.2020 / 20:48
не для комментария,а для редакции., любите родину мать вашу,

свабодных выбараў можа запатрабаваць і дамагчыся толькі й выключна народ - гэта таксама азбучная ісьціна. Калі народу гэта ня трэба, ніякая ўлада свабодных выбараў ня дасьць. Баіцёся нешта публічна сказаць супраць улады - то жывіцё зь ёй!
Цяпер пра эліту. Сума адседак, штрафаў, колькасьці стратаў працоўных месцаў і месцаў вучобы беларускамоўнай эліты за 25 гадоў даўно перавысіла ўсемагчымыя ўяўленьні. Гэта значыць, 10% нашых людзей прымае на сябе 85% рэпрэсій. Калі балянс падраўняецца, тады можна будзе казаць, што ў нас ёсьць яшчэ нейкая вартая ўвагі эліта (я тут не кажу пра прыкарытнікаў).

0
Вацлаў / ответить
13.01.2020 / 21:34
Баршчэўскі, скажыце, калі ласка, шаноўны пане Баршчэўскі, а куды мо падаць даведкі па соднях за 2006, 2010, 2011 (двойчы), Дні Волі (двойчы), квітанцыі па зборах на штрафы асуджаным, фотаздымкі з чэргаў на Акрэсьціна г.д. каб атрымаць пячаткай заверанае пасьведчаньне маральнай эліты нацыі? А то я гляджу па здымках там усялякія расейскамоўныя ліберальныя клюбы ды ўдзельнікі праўладнага форуму менскі дыялёг у гульні ў музычныя крэслы мяне моцна абставілі.
Па-мойму, у сваёй бінарнай апазыцыі эліта-прыстасаванцы вы спрэс згубіліся на тое, што тутака tertium non datur ня дзейнічае.
6
Баршчэўскі / ответить
14.01.2020 / 00:45
Вацлаў,


Калі б вы арганізавалі ўшанаваньне памяці Вацлава Гаўла ў Менску, усе пахвальбы былі б на ваш адрас, і людзі б таксама прыйшлі да вас. Таму не крыўдуйце. Я маю свае рахункі ці прэтэнзіі да Губарэвіча або Міхалевіча, але ў гэтай справе я іх не магу не падтрымліваць.
Трэба вучыцца быць талерантнымі й велікадушнымі.

0
счётчик Гейгера / ответить
14.01.2020 / 00:53
любите родину мать вашу, любите родину мать вашу / Адказаць 13.01.2020 / 18:01
https://nn.by/?c=ar&i=244281#startcomments

мощно прошлись по прыстасаванцам Правдой !
2
не для комментария,а для редакции. / ответить
14.01.2020 / 07:29
Баршчэўскі,Дзякую  за Вашыя развагi наконт элiты. Але ж адказу на маё пытанне Вы не напiсалi. Асабiста я нiколi не буду лiчыць Лябедзьку i К"  цi Губарэвiча элiтай. А вось Вас, Алексiевiч-так!
0
любите родину мать вашу / ответить
14.01.2020 / 10:31
Баршчэўскі, так, згодны з вамі, баімся. але ж вы, як страчвалі бел-чырвона-белую Беларусь хіба не баяліся?  атрымалі ў авальнай залі ПР па рэбрах і адразу сьмеласьць супроцьстаяць уладзе зьнікла, як трусы з плоту! дык адкуль яна у народа павінна быць? як у народных - сапраўды тады - народных, абраньнікаў яе не было, ці не стала? якое маральнае права вы маеце папракаць народ за тое, што ён баіцца, як самі ня лепшыя? адзін, вунь, духоўны настаўнік адраджэньня, пасіянарны лідар ваш, паглядзеў-паглядзеў, што тут - марны лёс, дый сіганў за мяжу! кінуўшы сваіх 13% выбаршчыкаў сам-на сам уладай. і ад чаго ж? ад сьмеласьці бязьмежнай? ну-ну... таму, як той казаў - ня трэба: рыбіна гніе з галавы.
0
любите родину мать вашу / ответить
14.01.2020 / 10:48
не для комментария,а для редакции., вы ж павінны разумець, што сп. Баршчэўскі, між іншым, да якога менавіта я стаўлюся ня блага, бо ён - такі ж шэраговец, як і я, толькі я - сярод народу, а ён - сярод "маральнай апазыцыі", і зьвяртаюся ў ягоны адрас з публічнай крытыкай дзейнасьці апазыцыйнай галіны з тае нагоды, што больш ніхто з іх не плявузг..., праб. - не дыскутуе на форумах. ва ўсякім выпадку, пад уласным прозьвішчам, таму вы ж павінны разумець, што сп. Баршчэўскі ня дасьць вам канкрэтнага адказу. бо назваць калектыў людзей, якія бралі ўдзел у вечарыне памяці В.Гавела НЕ элітай, яму не дазваляе карпаратыўная этыка. а назваць іх - элітай, не дазваляе розум і, відаць, сумленьне? дарэчы, лічу ўдзел сп. Баршчэўскага ў дыскусіях на публічным форуме, як гэта быў яго выбар, памылкаю. хіба што браць такі ўдзел яму загадала ягонае кіраўніцтва?
1
Таки вот / ответить
14.01.2020 / 14:54
Баршчэўскі, Дык чаму у краине няма дэмакратычнага волевыяўленьня, свабодных выбараў? А таму, што такия гора-палитыки як вы усе прадули. Таму и няма.
https://nn.by/?c=ar&i=244281

2
Вацлаў / ответить
14.01.2020 / 17:22
Баршчэўскі, я і арганізаваў. Урачыстыя мерапрыемствы ўключалі: ускладаньне кветак да амбасады Чэхіі, шкляначку ў кавярні Фэрзь, чытаньне выбраных урыўкаў з асобнічка першага тома Hry выдавецтва Vetrne mlyny. Сярод запрошаных асобаў былі: я. Гэтаксама мерапрыемства ў аналягічным складзе я зладзіў у 2016 годзе ў Вінаградах.
На фотаздымках таксама была прыватная імпрэза і арганізатары самі мелі вырашаць каго на яе запрашаць ганаровымі гасьцямі. Нічога ня маю супраць - гэта іхняя справа. Але ж вы пішаце, што я нібы ня маю маральнага права абурацца, што разам з паважанымі мною людзьмі сьвецяць тварамі пад шыльдай эліты тыя, напрыклад, хто пагадзіўся рабіць блазнамі і пудзіламі ў этэры бтрк.
Прычым, зьвярніце ўвагу, раней за вашыя каментары-адказы пра прыстасаванцаў я быў рабіў свае абурэньня моўчкі.
Вы быццам забыліся на грамаду, якой багата і якая не прэтэндуе мець доступ быць элітай, але проста робіць па сумленьні і сваёй грамадзянскай адказнасьці. І вось тое-сёе, а маральнае права на сваё меркаваньне грамада мае. А вы чамусьці пішаце пра яе, як пра пагалоўна прыстасаванцаў.
0
Баршчэўскі / ответить
30.01.2020 / 01:43
любите родину мать вашу,

а Вясну-96 Пушкін арганізоўваў? А тыя адлейшыя маршы Свабоды й інш. зь неба ўпалі? 
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера