Найти
18.01.2020 / 21:053РусŁacБел

Гродно: печать, которая ставит жирную точку

Прошлой осенью минский археолог иван Спирин, который присматривает за земляными работами в Новом замке, нашёл висячую печать, которую смело можно отнести к первым годам существования Гродно. 

Правы бок пячаткі. Фота museum-grodno.by

Такія свінцовыя пячаткі заціскаліся на шнурках, прымацаваных да розных дакументаў, напрыклад лістоў. Традыцыя іх вырабу сягае да часоў Старажытнага Рыма і Візантыі (ІІІ—IV стагоддзе н. э.) і адтуль прыйшла на землі Русі. 

У тыя часы, калі на свеце яшчэ не было тысяч «узброеных» металашукальнікамі чорнакапальнікаў, такія пячаткі былі вялікай рэдкасцю і бадай што кожная рабілася сенсацыяй у археалагічнай навуцы. Сёння іх вядома значна больш, і таму падобныя прыклады з інтэрнэт­форумаў ды спецыяльнай літаратуры дазволілі даволі хутка ідэнтыфікаваць пячатку. 

Яна належыць князю Уладзіміру Манамаху, бацьку гродзенскай князёўны Агаф’і. На адным яе баку выява святога Васілія Кесарыйскага (нябеснага апекуна Уладзіміра Манамаха, які пры хросце атрымаў імя Васілій), а з другога боку — надпіс на старажытнарускай мове з просьбай аб божай дапамозе: «Господи, помози рабу своему Василию, князя русьского»

Адваротны бок пячаткі. Фота museum-grodno.by

Ёсць знаходкі пячатак з падобным надпісам па­грэчаску. Яны адносяцца да позняга перыяду ўладарання Уладзіміра Манамаха (пасля 1113 года). 

Нагадаем, што ў 1116­м вялікі князь кіеўскі Уладзімір Манамах выдаў сваю дачку Агаф’ю за гродзенскага князя Усеваладку Давыдавіча. Князь Усевалад (Усеваладка) і згадваецца як гродзенскі князь у 1127 годзе. Тады адбыўся вялікі паход князёў, якія знаходзіліся ў сферы ўплываў Кіева, на полацкіх крывічоў, і гродзенцы бралі ў ім удзел.

Гэтая знаходка важная па дзвюх прычынах. Па­першае, яна ставіць тлустую кропку ў дыскусіі пра тое, ці сапраўды летапісны Горадзен 1127 года — гэта сучаснае Гродна.

У прынцыпе, гісторыкі і археолагі не асабліва сумняваліся ў гэтым, але знаходка пячаткі Уладзіміра Манамаха, які пісаў у Горадзен да сваіх дачкі і зяця, бадай, бясспрэчна пацвярджае тоеснасць летапіснага Горадзена і сучаснага Гродна.

Другі важны момант — месца знаходкі: гэта значыць, тэрыторыя навокал сучаснага Новага замка адкрываецца як выключна важнае месца для перспектыўных археалагічных раскопак.

Малюнак Новага замка ў Гродне. Фота radzima.org

Год таму падчас земляных работ там выкапалі часткі нейкіх немалых пабудоў з плінфы, што датуе аб’ект XII—XIII стагоддзямі. Кавалак сцяны з плінфы аўтару давялося пабачыць недалёка ад брамы Новага замка яшчэ ў сярэдзіне 2000­х. Думаецца, што на Новым замку будучых археолагаў чакаюць адкрыцці, не менш цікавыя за тыя, што былі зробленыя на Замкавай гары, дзе цяпер знаходзіцца Стары замак. Гродна часоў Старажытнай Русі яшчэ хавае шмат таямніц. 

Андрей Вашкевич

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930