Найти
09.01.2020 / 19:201РусŁacБел

«В распоряжении гостей была машинка для изготовления нюхательного табаку и кульбака». Что наливали в первом белорусском баре

Питейно-увесилительные заведения существовали в Беларуси давно. А в XVIII веке появились и кафенхаузы — бары-рестораны европейского образца. Первый такой открылся в Слониме, где тогда находилась резиденция Огинских. Пишет Егор Сурский.

Дух рынку ў Слоніме, такое ўражанне, мала змяніўся за стагоддзі. Але сінагога стаіць зачыненая і сплюндраваная, а на рынку прапануюць ужо шаверму. Фота Надзеі Бужан

Бар з аптэкай

Размяшчаўся першы кафенгаўз на рынкавым пляцы Слоніма, фасадам да рынка, тылам да палаца, дзе жыў князь Агінскі. Будынак быў крыты гонтай, а на сцяне месцілася адмысловая шыльда. Абапал увахода стаялі чырвоныя слупы, на адным з якіх вісеў ліхтар.

Шлях ад ліхтара да «бара» быў пакручасты. Праз сенцы наведнік уваходзіў у першы пакой, аздоблены пяццю карцінамі і гравюрамі, з яго ў другі, адтуль у аптэку. У аптэцы ўжо налівалі, таму многія там і спыняліся.

Тагачасны чалавек не дзівіўся, пабачыўшы аптэку ў такім месцы. Справа ў тым, што аптэкі ў той час нярэдка працавалі як піцейныя ўстановы (але пры гэтым не плацілі адпаведнага падатку). Акрамя таго, у аптэцы адміністрацыя кафенгаўза захоўвала ласункі ды спецыі для настоек і лікёраў: цукар, араматычнае карэнне, прыправы (корань фіялкі, горкі міндаль, кардамон, мускатны арэх, карыцу, апельсінавую і лімонную цэдру, духмяны перац…).

Карнавал. Карл Швенінгер-малодшы. 1886 год. Фота Wikimedia Commons.

Была ў кафенгаўзе таксама гаспадарская ізба (пакой адміністрацыі) з доступам да вінна-гарэлачнага склада. Паўз ізбу трэба было прайсці, ідучы ў банкетную залу — вялікі пакой для балявання і танцаў. Тут праводзілі і маскарады — у кафенгаўзе захоўваліся 73 «арлекінскія мужчынскія касцюмы», 59 жаночых касцюмаў, 33 капелюшы. У зале віселі люстэркі і стаялі тры столікі для наведнікаў (чацвёрты — для напояў). Асвятлялі яе чатыры акны, кожнае з якіх складалася з 36 апраўленых у волава шыбак. Сцены ўпрыгожвалі 29 гравюр. Меўся выхад на паддашак.

Інтэр’еру першай беларускай кавярні можна пазайздросціць: акрамя карцін і гравюр, на сценах віселі лук са стрэламі (сагайдак), люстэркі, дэкаратыўныя сёдлы з выявай «Пагоні», капканы на ваўкоў і ліс, вышываныя персідскія дываны, скураныя куфры. Настрой стваралі парцалянавыя фігуркі людзей, слімакоў, вытанчаныя цукарніцы і вазы. Некаторыя інтэр’ерныя прадметы прынёс асабіста князь Агінскі.

У распараджэнні гасцей была машынка для вырабу нюхальнай табакі, кульбака (трэнажор для практыкаванняў у коннай яздзе), більярдны стол і іншыя забаўкі.

Падыхаць і асвяжыцца госці выходзілі на брукаваны падворак. Роўная пляцоўка была зроблена адмыслова пад «гульню ў шары». Што хаваецца за гэтай загадкавай назвай? Боўлінг!

А дадатковай забавай быў сонечны гадзіннік.

Што пілі

У дакументах Слонімскай эканоміі, якая знаходзілася ў трыманні Міхала Казіміра Агінскага, кафенгаўз згадваецца ў 1763 годзе як піцейная ўстанова, за якой замацоўвалася выключнае права продажу дарагіх прывазных напояў: «Віно венгерскае, заморскае, гарэлку гданьскую і цукровую, піва ангельскае і бутэлькавае, пітны мёд (гатунку ліпец) ніхто не мае права прадаваць у шынках, апрача скарбавага кафенгаўза, пад пагрозай штрафу ў 100 бітых талераў».

Пералічаныя напоі былі заўважна даражэйшымі за звычайную гарэлку, піва і сытны мёд мясцовага вырабу. Спажываць іх магла толькі эліта.

Міхаіл Казімір Агінскі — дзяржаўны дзеяч, кампазітар і паэт. Фота Wikimedia Commons.

У слонімскім кафенгаўзе ладзілі імпрэзы і ўрачыстасці, але ў той жа час ён быў новай установай рэстараннага тыпу, дзе шляхетная публіка магла бавіць час на еўрапейскі манер. Установа працавала кожны дзень, днём і ўначы. Адміністратар адмыслова ўстанавіў званкі, каб госці маглі паведаміць пра свой прыход.

А ці пілі ў кафенгаўзе каву?

Як ні дзіўна, адказаць на гэтае пытанне адназначна не выпадае. У пераліку посуду пазначаныя «сподачкі ад кубкаў для гарачага шакаладу». Пра філіжанкі для кавы, аднак, нічога не сказана, хоць кава неаднаразова згадвалася ў асабістых выдатках Агінскага. У 1764 годзе на патрэбы князя было закуплена 200 фунтаў (каля 80 кг) кавы найлепшай якасці. 

Бясспрэчна, Міхала Казіміра Агінскага можна залічыць да каваманаў. За месяц зімы 1789—1790-га выдаткі Агінскага на каву склалі траціну ўсяго бюджэту на харчаванне: на напой і вяршкі да яго пайшло 196 злотых з 600! І гэта без уліку вытрат на прывазны цукар! Выдаткі на мяса за гэты перыяд склалі ўсяго 53 злотых.

На выпадак маскараду кафенгаўз меў 73 арлекінскія мужчынскія касцюмы. Фота Pinterest.com.

Са 107 прадметаў, пералічаных у рэестры гетманскага посуду, больш як 10 прызначаліся для прыгатавання кавы: падносы, млынкі, патэльні для падсмажвання зерня… Быў і адмысловы рог для піцця. 

Вытраты на каву, а таксама на адмысловы посуд для яе адзначаліся ў расходных кнігах ў рубрыцы «Для гардэробу» — гэтак падкрэслівалі статуснасць прадукту.

Сімвал эпохі

У 1797 годзе, ужо пры Расійскай імперыі, у Слоніме існавалі побач два кафенгаўзы. Новы кафенгаўз быў мураваны, са стайняй на падворку — такі сабе гасцінны дом. Верагодна, на ўзор ранейшага кафенгаўза ў ім таксама зрабілі вялікую залу для танцаў. Будынак на правах арэнды трымаў пан Пуслоўскі, тагачасны пасэсар (часовы трымальнік) Слонімскай эканоміі.

А вось падрабязнага апісання старога, знаёмага нам кафенгаўза ў 1797 годзе не рабілі. Але наяўныя дэталі сумныя. Між іншым згадваецца, што падлога ў вялікай зале будынка «цалкам у руінах». Бляск і веліч колішняга слонімскага кафенгаўза засталіся ў мінулых часах. 

Егор Сурский

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930