Найти
04.01.2020 / 15:2810РусŁacБел

В Минске появится мемориальная доска Василю Быкову

Мастацкая рада ў пытаньні разьмяшчэньня мэмарыяльнай дошкі пісьменьніку Васілю Быкаву прайшла 4 студзеня. Дошка мае зьявіцца ў бліжэйшы час на доме, дзе доўгі час жыў Быкаў — у Менску, на вуліцы Максіма Танка, 10, піша Радыё Свабода.

Аўтарам дошкі мае стаць Ігар Засімовіч. Ён расказаў Свабодзе, што пакуль дакладнае месца і праект самой дошкі не зацьверджаныя: на радзе вырашылі выбраць для яе новае месца, бо ранейшая прапанова, у двары, чальцам рады не спадабалася.

Хоць на доме амаль няма месца праз розныя прыбудовы, іншае месца (не ў двары) ўсё роўна вырашылі шукаць. Паводле Засімовіча, абмеркаваньне дошкі ідзе «ў працоўным парадку». Ён рады самому пачатку працы, бо «чакаў два гады».

«Галоўнае, што пытаньне разгледжанае, — кажа Засімовіч. — Пачатак ёсьць, будзе вынік».

Наступнае паседжаньне рады можа быць «праз два тыдні, празь месяц», дадае Засімовіч, і на яго трэба будзе прапанаваць новае месца, а магчыма і новы выгляд дошкі.

Летась Засімовіч і грамадзкі дзяяч Глеб Лабадзенка паставілі мэмарыяльны знак на радзіме Быкава — у вёсцы Бычкі Вушацкага раёну. Дошку з граніту прымацавалі на валуне, які стаіць на месцы хаты, у якой нарадзіўся Васіль Быкаў.

Дасюль у Менску няма ні вуліцы, ні плошчы, ні помніка Быкаву. Менгарвыканкам пакуль, як сьцьвярджаецца, не знайшоў вуліцы, каб надаць ёй імя Быкава, а пытаньне зь перайменаваньнем ужо існых вуліц гарадзкія ўлады вырашылі не разглядаць, бо «прыйдзецца спытацца ва ўласьнікаў будынкаў, ці хочуць яны зьмяніць усе свае дакумэнты за свой кошт».

Што да ўсталяваньня помніка Быкаву, то ў Менгарвыканкаме патлумачылі, што «помнік будзе рабіцца там, дзе будзе вуліца».

Радыё Свабода

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930