Найти
15.12.2019 / 14:007РусŁacБел

В Братиславе открыли мемориальную доску в честь Янки Купалы

11 снежня ў сталіцы Славакіі Браціславе адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Янкі Купалы.

Памятны знак размешчаны ў будынку гатэля «Карлтан», у якім паэт спыняўся падчас візіту ў Чэхаславакію ў складзе дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў у кастрычніку 1935 года.

Гэта быў першы прамы і непасрэдны беларуска-славацкі культурны кантакт у навейшай гісторыі.

Праз 80 гадоў новае пакаленне дыпламатаў ад беларускай культуры і навукі выправілася ў падарожжа Купалавым маршрутам па славацкай зямлі, каб прадставіць Беларусь, а таксама даведацца, чым жыве сёння Славакія, адкрыць яе для сваіх суайчыннікаў. Менавіта падчас вандроўкі 2015 года нарадзілася ідэя ўшанаваць памяць беларускага Песняра на славацкай зямлі, якую падтрымалі ў абедзвюх краінах.

Праект, ініцыятарам якога быў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, рэалізаваны ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства на спонсарскія сродкі. Цырымонія адкрыцця прайшла пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Славакіі Ігара Ляшчэні, дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алены Ляшковіч, а таксама стваральніка мемарыяльнай дошкі скульптара Паўла Вайніцкага, дзякуючы таленту якога класік беларускай літаратуры ўшанаваны ў Латвіі і Фінляндыі. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі Саюза славацкіх пісьменнікаў, у тым ліку паэты-перакладчыкі Яраслаў Рэзнік і Марыян Серватка, які ў 2008—2013 быў Паслом Славакіі ў Беларусі; партнёры Купалаўскага музея з Літаратурнага і музычнага музея Дзяржаўнай навуковай бібліятэкі ў Банскай Быстрыцы; уладальнікі гатэля «Карлтан», падтрымаўшыя беларускую культурную ініцыятыву.

kupala-museum.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера