Найти
17.12.2019 / 13:0313РусŁacБел

Появился новый онлайн-магазин с белорусской продукцией: топ-10 позиций

Добрая навіна —кампанія «Будзьма беларусамі!»займела сваюінтэрнэт-краму. Цяпер уся прадукцыя, якая выходзіць пад маркаю «Будзьма!», сабраная разам. Выбар багаты — тут і «будзьмаўская класіка», і цікавыя навінкі.

У продажы не толькі адзенне, але і посуд, аксесуары, рэчы для дома — і ўсё гэта з нацыянальным каларытам!

Зрабілі для вас падборку найлепшых пазіцый.

1. Худзі «Крылаты гусар ВКЛ»

Крылатыя гусары — легендарная конніца Вялікага Княства Літоўскага, якая з часоў Стэфана Баторыя зрабілася асноўнай ударнай сілай нашых войскаў. Доўгі час гусары не мелі сабе роўных.

Варта хаця б згадаць бітву пры Кірхольме, калі 4-тысячнае войска ВКЛ разграміла 14 тысяч шведаў. Ула, Кірхольм, Клушына, Лоеў, Палонка, Вена — гэтыя эпічныя перамогі ў бітвах былі здабытыя коп’ямі ды шаблямі гусарскіх харугваў. 

Замовіць можна тут.

2. Жаночы світшот «Разам да зор»

Што можа быць лепей за класіку? Хіба што нічога!

Цудоўная і ўзнёслая прыгажунька ў вышыванцы з вечна актуальнай цытатай Максіма Багдановіча. Адзін з самых вядомых ягоных вершаў і ці не адзін з самых рамантычных у беларускай літаратуры. 

Замовіць можна тут.

3. Світшот мужчынскі «Някіслы беларускі хрэн»

Хрэн — адна з самых любімых беларусамі прыпраў дзякуючы востраму смаку ды паху. З пракаветных часоў ён быў незаменным дадаткам да многіх страваў нашай кухні, найперш мясных.

І цяпер у многіх беларускіх сем’ях жыве традыцыя церці хрэн сваімі рукамі, а не набываць у краме, бо свой лічыцца смачнейшым! І добра, па-нашаму прыгатаваны хрэн — гэта вам не лімон, ён не мусіць быць кіслым. 

Замовіць можна тут.

4. Цішоткі «Буслы» для яго і для яе

Стыль «Два буслы» — гэта не толькі пра выпіўку. Гэта яшчэ і старадаўняе беларускае вайсковае мастацтва!

Дарэмна беларусаў лічаць рахманымі і памяркоўнымі! Калі зачапіць, дык беларус-сівы вус у саламяным брылі ды вышыванцы можа так разысціся і паказаць такі «mortal combat», што і шааліньскія манахі пазайздросцяць! 

Замовіць мужчынскую цішотку можна тут, а жаночую вось тут.

5. Цішотка «From Belarus with wolves»

Усяслаў Чарадзей — полацкі князь, легенды пра якога пачалі складаць яшчэ пры жыцці.

Быў ён не толькі добрым ваяром, але і мудрым уладаром. А яшчэ казалі, што Усяслаў нарадзіўся ад валхвавання (чараўніцтва) і меў незвычайныя здольнасці: мог, напрыклад, ператварацца ў ваўка. Сучаснікі ў гэта верылі, таму і называлі Чарадзеем.

Полацкі князь-ваўкалак з сівой даўніны — яшчэ адно сведчанне нашай багатай слаўнымі падзеямі ды постацямі гісторыі.

Далучыцца да клану Усяслава можна тут!

6. Цішотка для дзетак «Коцік на ровары»

Хто б не хацеў быць гаспадаром свайго жыцця і самому абіраць свой шлях? Вядома, што кожны! Вось і вясёлы коцік на ровары так лічыць.

Натуральна, ён смешны, але і сур’ёзны! Бо ён не проста чытаў Якуба Коласа, але ведае трапныя ягоныя цытаты на памяць! 

Замовіць цішотку для маленькіх вандроўнікаў можна тут.

7. Экаторба-шопер «Каляды»

Ідэальная торба для штодзённага выкарыстання.

Складваецца ў кампактны ролік. А калі трэба выкарыстоўваць — перад Вамі ёмістая, зручная, модная сумка, у якую можна скласці пакупкі і ўсё, што Вам неабходна.

Замовіць торбу можна тут, а ўсю калекцыю экаторбаў-шопераў з назвамі трыдыцыйных беларускіх святаў можна паглядзець вось тут.

8. Кубак «Не маўчы па-беларуску. Шклянкі-слоікі»

Беларускія словы з папулярнага праекту «Не маўчы па-беларуску!» цяпер не толькі на каляндарах і паштоўках, але і на посудзе.

Замовіць кубак можна тут.

9. Набор падставак для напояў «Не маўчы па-беларуску!«

Падстаўкі зроблены з бярозавай фанеры, лёгкія, экалагічныя і трывалыя.

Кроплі кавы ці гарбаты і іншыя забруджванні вельмі лёгка сціраюцца вільготнай анучкай.

Замовіць набор можна тут.

10. Падарункавы набор «Для яго і для яе» (мятлік + заколка)

Калі хочацца падкрэсліць роднаснасць Вашых душ, набор мятлік+заколка - ідэальны варыянт!

Вышываны мятлік — стыльны аксэсуар, які падкрэсліць шляхетнасць Спадара, а заколка-банцік з вышыўкай будзе той самай разынкай, што завершыць дасканалы вобраз Паненкі.

Гэта цудоўны падарунак для каханых, для брата з сястрой, для мамы і сына альбо таты і дачкі.

Замовіць набор можна тут.

Замовы ў краме прымаюцца круглаcуткава, апрацоўваюцца з 10:00 да 20:00 без выходных. Замаўляць можна не толькі па Беларусі, але і ў замежжа. Спосабы аплаты і дастаўкі глядзіце тут. Неўзабаве адкрыецца таксама пункт самавывазу. Сачыце за навінамі!

ТАА «Будзьма Плюс». УНП 193220466

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930