Найти
05.12.2019 / 18:37РусŁacБел

Купаловский театр покажет в Вильнюсе «Ревизора» — один из самых популярных своих спектаклей

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пакажа адзін з самых папулярных спектакляў са свайго рэпертуара ў Вільні. Спектакль «Рэвізор» пройдзе 19 студзеня 2020 года а 18.30 на сцэне Рускага драматычнага тэатра Літвы (адрас: JonoBasanavičiausg. 13, Vilnius). 

У верасні 2020 года Купалаўскі тэатр адзначыць сваё 100-годдзе. Літва стане першай краінай, якую Купалаўскі тэатр наведае з гастролямі ў юбілейным 2020 годзе. У старажытнай Вільні пакажуць спектакль «Рэвізор» паводле п’есы Мікалая Гогаля.

Разынкай беларускага «Рэвізора» з’яўляецца пераклад: усе персанажы спектакля размаўляюць на трасянцы, а Хлестакоў — на літаратурнай беларускай мове. Спектакль будзе паказаны гледачу з літоўскімі субтытрамі.

Квіткі ўжо можна набыць на сайце tiketa.lt, іх кошт — ад 13€ да 18 €.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера