Найти
28.11.2019 / 11:382РусŁacБел

30 ноября — Фестиваль Владимира Короткевича в Смолянах и Орше

Аршанская філія Таварыства беларускай мовы і Беларускі ПЭН-Цэнтр запрашаюць на «вандроўны» Фестываль Уладзіміра Караткевіча, які сёлета пройдзе ўпершыню ў Смалянах і Оршы 30 лістапада.

Вас чакае чарада культурніцкіх падзей, у якіх возьмуць удзел дзеячы культуры з усёй краіны, але найперш творцы з Аршаншчыны. Фестываль прымеркаваны да дня нараджэння горача любімага беларусамі класіка ХХ стагоддзя, якое святкуецца 26 лістапада. Экскурсіі, гутаркі пра творчую спадчыну Караткевіча, вершы, проза, спевы і выдатныя кніжкі для ўсіх ахвочых далучыцца!

Расклад падзей:

10:00 — экскурсія па Смалянах ад краязнаўца Віктара Мяжэвіча.

Балотны замак Белы Ковель, руіны Дамініканскага касцёла і кляштара, царква Святога Спаса (драўлянае барока). Прамова Ірыны Дубянецкай на магіле Тамаша Зана.

Збор а 10-й у Смалянах на цэнтральнай плошчы (каля дамініканскіх руінаў).

14:30 — экскурсія па Оршы Уладзіміра Караткевіча ад пісьменніцы Паліны Качатковай.

Агляд Дому Караткевіча, які будзе адкрыты для публікі ў дзень фестывалю.

Збор ад 14:15 на Аршанскім «нулявым кіламетры» (пачатак вуліцы Караткевіча).

17:00 — 20:00 — літаратурна-музычная імпрэза.

Уладзімір Арлоў, Наста Кудасава, Таццяна Нядбай, Андрэй Хадановіч, Зміцер Дзядзенка ды іншыя. Песні Сержука Доўгушава на вершы Караткевіча.

Кавярня «Замкавая» ў будынку езуіцкага калегіума (вул. Леніна, 6а, Орша).

Усе падзеі — бясплатныя.

У праграме магчымыя дапаўненні і сюрпрызы. Сачыце за абвесткамі!

Пачас імпрэзы можна будзе набыць па прывабных цэнах кнігі як класікаў, так і сучасных беларускіх аўтараў у «Вандроўнай кнігарні «Логвінава» і краме «Акадэмкніга».

У любы час гэтыя, а таксама іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648 

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930