Для каго вы пішыце гэтыя навіны пра паказ беларускамоўных фільмаў? Усёроўна аркамя мінчан ніхто гэтыя фільмы не паглядзіць. Ці б ужо зрабілі б які-небудзь анлайн-кінатэатар, каб любы жадаючы мог набыць фільм і паглядзець яго. А так гэтыя абмежаваныя паказы (яшчэ выхваляюцца, што толькі адзін паказ) нагадваюць нейкі элітарны клуб, у якім усе, хто не можа патрапіць на паказ, не вартыя павагі. З задавальненнем гляджу фільмы ў беларускай агучцы, але мне здаецца, што для таго, каб гэтыя фільмы сталі даступныя шырокай аўдыторыі, не робіцца нічога, тупа на патрыятычнай хвалі зарабляюцца грошы.
Cepro,шаноўны, 1. праект "Беларускія ўікэнды" прысутнічаў у палове гарадоў Беларусі. Фільм "Васьмікласнікі не плачуць" будзе прадстаўлены як мінімум яшчэ і ў Магілёве. За 2 гады нашыя фільмы паглядзела больш за 70 000 чалавек па ўсёй краіне.
2. Анлайн-кінатэатр існуе, гэта праект Cinevoka, для якога кампанія Кінаконг агучвала на працягу 2019 года па фільму на тыдзень, зараз там дзясяткі фільмаў. Вы можаце заплаціць і глядзець іх легальна.
3. Калі вы зможаце арганізоўваць сеансы ў сваім горадзе, і на іх будуць хадзіць людзі, мы гатовыя абмеркаваць і прыехаць у вашую мясцовасць.
Андрэй Кім, тое, што ёсць на Cinevoka, я даўно паглядзеў. І, выбачайце, але тое, што вы паказваеце ў кінатэатрах, на Cinevoka няма, там пераважна старыя фільмы. Ёсць яшчэ фільмы на Мегого (не ведаю, ці ў вашай агучцы), але вельмі няшмат. У маёй мясцовасці нават на міравыя прэм'еры не ходзяць, таму я і кажу пра анлайн-кінатэатр. Будзьце шчырым, вы працуеце нават не пераважна, а выключна на гарады і анлайн тых жа Васьмікласнікаў паглядзець наўрад ці ўдасца...
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
1. праект "Беларускія ўікэнды" прысутнічаў у палове гарадоў Беларусі. Фільм "Васьмікласнікі не плачуць" будзе прадстаўлены як мінімум яшчэ і ў Магілёве. За 2 гады нашыя фільмы паглядзела больш за 70 000 чалавек па ўсёй краіне.