Написать новость
Найти
88
Трактарыст-максімаліст / ответить
19.11.2019 / 19:33
Дык можа гэта ў Вільні няма ніякага Кастуся? Ліетувісы як заўсёды робяць хайп на ілжы і фальсіфікацыі. Я не выключаю, што там ляжаць паўстанцы. Але ж ў Свіслачы Віктар Каліноўскі пахаваны пад магільнай плітой с ягоным імем. А ў Вільны што? Безыменны шкілет, які ліетувісы выдалі за Кастуся. Ну а нашыя змагары і падхапалі гэтую фальсіфікацыю. Яшчэ і віцэ-прэм'ер збіраецца ехаць. І зараз будуць ладзіць пілігрымкі к фэйкавай магіле Кастуся прыносячы ліетувісам чарговую фейкавую знакамітасць і грошы.

Я мяркую, што нянавісць царскіх акупантаў да Кастуся была такой, што яны вывезлі цела далёка, што мы наўрад ці яго ўжо знойдзем. Яны разумелі, што магіла Каліноўскага можа стаць сімвалам барацьбы за свабоду, а таму не кідалі б Каліноўскага ў адну яму з іншымі паўстанцамі. І хапае яшчэ у летувісаў нахабства заяўляць, што у Свіслачы ляжыць не Віктар. Во даюць! Наш шкілет Віктара Каліноўскага падпісаны, а іхні шкілет безыменны. Дык хто мае рацыю?
22
Доктар / ответить
19.11.2019 / 20:19
І што цяпер? Эксгумаваць іншыя невядомыя магілы ў Свіслачы побач з гэтай?
43
Хорошая мысль. / ответить
19.11.2019 / 20:27
Правильно. Так как для данного учёного в Свислочи захоронен не Виктор Калиновский, а Виктарас Калиноускас.
7
Патомак ВКЛ / ответить
19.11.2019 / 20:36
Какое позорище нашим чиновникам!!!! Ужасно пренебрежительное и наплевательское отношение к нашей истории, истории нашего народа. Когда прекратится глумление над нашим прошлым? Слов нет, кому 25 лет доверили судьбу государства? А нынешним литовцам---низкий поклон!!!
3
Кампетэнтны / ответить
19.11.2019 / 21:22
Трактарыст-максімаліст, акурат наадварот. У Вільні безыменны шкілет мае падобны да фатаграфій Кастуся Каліноўскага чэрап і стан костак адпаведны ўзросту 26 год, а ў Свіслачы магільная пліта пастаўленая ў 1990-х гг. Паводле былога дырэктара свіслацкага музея Мікалая Пакутніка, у якасці магілы Віктара Каліноўскага было выбранае выпадковае пахаванне. Цяпер экспертыза пацвердзіла яго словы.
49
Ляксандра / ответить
19.11.2019 / 21:26
Литовцы готовы на библии поклясться,что у них Калиновский лежит?
2
Ян Севярын Бакей / ответить
19.11.2019 / 21:40
Трактарыст-максімаліст,пра Сьвіслач, відавочна, Вы  не ў тэме. 
пліта на меркаванай магіле Віктара Каліноўскага - новадзел, ёй некалькі дзесяткаў гадоў. пад плітою знайшлі парэшткі двух чалавек, мужчыны і жанчыны, што адразу паставіла пад сумнеў, чые ж там парэшткі. Мясцовыя краязнаўцы прызнаюць, што дакладнае мейсца магілы Віктара Каліноўскага невядомае (магчыма. нават пад царквою ў літаральным сэньсе ), вызначылі гіпатэтычна, па прыблізнаму апісаньню  і падабенству крыжа.(без надпісаў..) 
так што ў Сьвіслачы - практычна кенатаф.  а ў Вільні - менавіта Каліноўскі сярод іншых забітых. Ваша гіпотэза пра тое, што мураўёўскія кАты так далёка заглядалі наперад і не хацелі ўшанаваньня магілы менавіта Каліноўскага ( а таму недзе схавалі яго асобна) хай застанецца Вашай гіпотэзаю. Скажу вам па сакрэту - для мураўёўцаў кіраўніком "мятежа" на Літве быў . скарэй, Серакоўскі,аднак яго даставерна апазналі менавіта на гэтых агульных могілках. Якія, дарэчы, па задуме забойцаў менавіта і павінны былі стаць невядомым пахаваньнем, бо - проста яма на  закрытай тэрыторыі акупацыйнага гарнізона, ніякіх крыжоў-надмагільляў, прыкмет. Укінулі, вапнаю залілі, затапталі... з разьлікам, што фізічны сьлед на зямлі зьнікне раней нават , чым ў памяці недабітых...
Пы.Сы. вось пішу Вам ( і ня толькі Вам) пра Каліноўскага, а сам міжволі думаю пра Захаранку, Ганчара, Завадскага, Красоўскага...
35
Черная Русь / ответить
19.11.2019 / 22:11
что и требовалось доказать.. герой-то оказался по-настоящему липовым.. 
22
Трактарыст-максімаліст / ответить
19.11.2019 / 22:28
Ян Севярын Бакей,
Дык пісалі, што магілу Віктара вызначылі па фота ў даваеннай газэце, дзе быў крыж, але без надпісу і падпісана (фота ў газэце), што гэта магіла Віктара Каліноўскага. А ў Вільне былі пакараны смерцю каля 20 паўстанцаў, цела якіх нікмоу не выдалі. Дзе гарантыя, што сярод тых 7 знойдзенных парэшткаў ёсць Каліноўскі? Няма гарантыі. Болей таго, спасылка на тое, што чэрап падобны на Каліноўскага - смех і поўная невуцтва. Чарапы ўсіх беларусаў падобныя. Аб гэтым вам скажа любы беларускі антраполаг. Болей таго, ёсць цэлая навука, якая аднаўляе твар па чэрапу. Рабілі гэта літоўцы? Нешта я не бачыў. Сказалі быццам Каліноўскі, а астатнія падхапілі і давай улюлюкаць. Даверу летувісам - нуль. Асабліва улічываючы наколькі яны ласыя на гістарычныя містыфікацыі. Зараз зробяць "афіцыйнукю магілу" Каліноўскага і будуць с "дурных беларусаў" грошы стрыгчы.
0
Яўген_2020 / ответить
19.11.2019 / 22:32
Доктар
Менавіта!  Можна было ўсе сусуднія невядомыя амагілы эксгумаваць. Там іх мала.  І ў навукова-біялагічным плане цікава, і ў гістарычным. Заадное хто з мясцовых мог бы што пра продкаў сваіх даведацца. 
0
Лит. / ответить
19.11.2019 / 22:39
Ляксандра,перед кем поклясться? Перед вами, ватнице?
1
Той самы / ответить
19.11.2019 / 23:18
Доктар, маеце рацыю. Менавіта так. Тады атрымаецца выявіць родных Кастуся Каліноўскага.  

Але справа ў тым, што гэта можа зрабіць толькі беларуская ўлада, а не ўлада Лукашэнкі.

У Вільні, 
2
maha / ответить
20.11.2019 / 01:30
Трактарыст-максімаліст, чаго вы абражаеце літоўцаў ні за што ні пра што? пастаўленая абы дзе пліта - ніякі не доказ пахаванай пад ёй асобы.
1
Лявон Баршчэўскі / ответить
20.11.2019 / 01:43
нічога нечаканага няма. Як і з магіламі Максіма Багдановіча ў Ялце або Івана Луцкевіча ў Закапаным, тут патрэбныя дадатковыя расьсьледаваньні й дасьледаваньні. Я не зьдзіўлюся, калі й перавезеныя з НКВДшнага пахаваньня ў Маскве парэшткі Янкі Купалы могуць апынуцца не яго парэшткамі.
 Імпэрыя заўсёды помсьціла й помсьціць беларусам за тое, што яны наважыліся згадваць пра сваю нацыянальную самасьвядомасьць. Нездарма Кастусёвы косткі ў Вільні засыпаны вапнаю. Нездарма мы так, напэўна, і не даведаемся, дзе пахаваныя Максім Гарэцкі, Вацлаў Ластоўскі або Уладзімер Жылка.
5
Жвір / ответить
20.11.2019 / 10:48
Трактарыст-максімаліст, маеце рацыю. Ніхто ня хоча тут узгадаць, што экзгумацыя як раз і патрабавалася ліетувісам з менавіта адзінай мэтай -  ідэнтыфікацыяй. Калі дасьледваньні не пацьвердзілі сваяцтва, дык гэта азначае, што ідэнтыфікацыя не адбылася, і пытаньне застаецца адкрытым. Толькі й усяго. Аднак, апупеёз ужо стартаваў, і ўжо няма магчымасьці спыніць заплянаваныя мерапрыемствы. Таму застаецца толькі заяўляць, што эксгумаваны матар'ял не належйць брату Кастуся Каліноўскага а не наадварот... Канечне ж, прыкра, што так адбылося, але прыстойнаму чалавеку гэта не павінна быць нагодаю кідацца абвінавачваньнямі, тым больш, што ён навуковец, а навука ня церпіць шэльмаваньняў. Лішні Вам доказ, што ліетувісы на столькі прызвычаіліся да шэльмаўшчыны, што ўжо ня могуць спыніцца... 
3
Трактарыст-максімаліст / ответить
20.11.2019 / 11:06
maha,
Слухайце, вам падсунулі невядомы шкілет, сказалі, што гэта Каліноўскі, а вы і цешыціся. Прычым аргументація у летувісаў дзіцячая. Не, ну калі вам патрэбен міф, патрэбна міфічная магіла Каліноўскага ў Вільні, куды можна будзе ездзіць раз-пораз і ладзіць там нейкія мітынгі, пікеты і ўшанаванні, то радзі бога.
Ах, обмануть меня не трудно!..
Я сам обманываться рад!
2
Трактарыст-максімаліст / ответить
20.11.2019 / 12:07
Жвір,
Дык  я аб чым. Дарэчы, Віктар сканаў ад сухоты. Чаму гэтыя эксгуміраваныя парэшткі ў Свіслачы не праверыць на гэты факт? Для генетыкаў выявіць факт сухоты па костах плёвае дзела.
2
Козік / ответить
20.11.2019 / 12:20
>...Калі дасьледваньні не пацьвердзілі сваяцтва, дык гэта азначае, што ідэнтыфікацыя не адбылася, і пытаньне застаецца адкрытым...

Наадварот, ідэнтыфікацыя Каліноўскага і іншых удзельнікаў паўстання адбылася. Былі ўзяты зразкі ДНК, была праведзена антрапалагічная ідэнтыфікацыя, былі знойдзены пярсцёнак і медальёны, якія належалі канкрэтным паўстанцам. Таксама было вядома дзе і пры якіх абставінах адбылося пакаранне канкрэтных асоб што і пацвердзілі раскопкі.

Калі даследаваннямі ДНК астанкаў "Віктара Каліноўскага" не пацвердзілася супадзенне з астанкамі ДНК Кастуся, дык гэта толькі азначае, што гэта не магіла Віктара.
 
https://nn.by/?c=ar&i=227839

4
Трактарыст-максімаліст / ответить
20.11.2019 / 12:54
Козік,
Як індыфікавалі Каліноўскага? Па падабенству чэрапа? Курам насмех.
1
Жвір / ответить
20.11.2019 / 13:03
Козік
Былі ўзяты зразкі ДНК
Былі ўзятыя. І што далей ? Яны не супалі з такім самым матар'ялам брата Кастуся, з чаго пасьледвала выснова, што то быў ня Віктар. :) А што дазваляе не сумнявацца, што знойдзены не Кастусь ? Экзгумацыя парэшткаў у Свіслачы дзеля таго й рабілася, каб ідэнтыфікаваць Кастуся. Навошта яна была патрэбна, калі б было дакладна вядома, што ў Вільні знойдзены парэшткі Кастуся ???
былі знойдзены пярсцёнак і медальёны, якія належалі канкрэтным паўстанцам
А канкрэтна Каліноўскаму, што належала ??? І навошта ліетувісам патрабаваўся генматар'ял з Свіслачы ???
0
Жвір / ответить
20.11.2019 / 13:08
Козік,
Калі даследаваннямі ДНК астанкаў "Віктара Каліноўскага" не пацвердзілася супадзенне з астанкамі ДНК Кастуся, дык гэта толькі азначае, што гэта не магіла Віктара.
https://nn.by/?c=ar&i=241369#startcomments
Што дае Вам нагоду ДНК знойдзеных у Вільні парэшткаў невядомага чалавека ідэнтыфікаваць, як ДНК Кастуся ??? Нічога. І ліетувісам тое ДНК нічога не пацьвярджае, таму й запатрабавалася экзгумацыя ў Свіслачы.
1
Жвір / ответить
20.11.2019 / 13:18
Трактарыст-максімаліст
Як індыфікавалі Каліноўскага? Па падабенству чэрапа? Курам насмех.
Па падабенству з чым ??? Калі й хто занатаваў фізычную й біялягічную антрапалёгію К.Каліноўскага пры жыцьці, каб навукоўцы маглі б цяпер мець нешта для параўнаньня ??? Сапраўды курам на сьмех.
1
Трактарыст-максімаліст / ответить
20.11.2019 / 13:36
А вось што гэты прахвесар Янкаўскас казаў яшчэ гэтым летам:

Служба судмедицины делала наложения имеющихся портретов на компьютерную модель черепа, там же выполняют генетический анализ. Трудности заключаются в том, что из 21 казненного у нас для наложений есть портреты только 7 персон. При этом черепно-лицевое наложение - скажем так, мягкое доказательство, оно не подтверждает идентичность.

А тяперь яны ўжо самаупэненна заяўляюць, што знайшлі Каліноўскага. Летувісы ёсць летувісы.
0
Генрых / ответить
20.11.2019 / 14:39
А што адбывалася 1.5 месяца ў РБ? Мо фальсіфікацыя ці падтасоўка матэрыяла? Кантролю ж за імі ніякага! Хай бы паказалі, як гэта ўсё адбывалася! Дзе відэа? Дзе галоснасьць?..Цішыня, як ізаўсёды.
1
Козік / ответить
20.11.2019 / 14:41
>...Экзгумацыя парэшткаў у Свіслачы дзеля таго й рабілася, каб ідэнтыфікаваць Кастуся...

Я ж напісаў, што "была праведзена антрапалагічная ідэнтыфікацыя, былі знойдзены пярсцёнак і медальёны, якія належалі канкрэтным паўстанцам. Таксама было вядома дзе і пры якіх абставінах адбылося пакаранне канкрэтных асоб што і пацвердзілі раскопкі".

Што тут незразумела??  Шукалі вядома каго на вядомым месцы.  Зараз ёсць кампутарныя сістэмы, якія могуць па чэрапу намаляваць знешні выгляд чалавека пры жыцці.  Але што тут мадэляваць, ёсць прыжыццевыя фатаграфіі герояў і яны дакладна кампілююцца з чэрапамі (глядзі фоты на спасылцы).

https://nn.by/?c=ar&i=227839

А дакладных крыніц аб тым, што ў Свіслачы на тым месцы пахаваны менавіта Віктар няма.

"Калі на эксгумацыю прыяжджалі спэцыялісты, ён казаў актывістам, што магіла несапраўдная".

https://nn.by/?c=ar&i=238240

Таму пошукі радні Кастуся можна было б працягнуць, т.я. вядома, што на могілках у Сьвіслачы пахаваныя ня толькі брат Кастуся Каліноўскага Віктар, але таксама іхны бацька Сымон, бабуля Тарэса, некаторыя іншыя браты і сёстры. Проста гэтым пытаннем трэба займацца.  Магчыма, можа ўдалося б знайсці і кагосці з жывых па лініі Каліноўскіх. А цяперашняя ўлада не збіраецца гэтага рабіць...


1
Жвір / ответить
20.11.2019 / 17:12
якія належалі канкрэтным паўстанцам.
Чаму гэтак неканерэтна ? У канкрэтных ёсьць імёны ? Што з знойдзенага дакладна й бясспрэчна ўказвае на Кастуся ?
А дакладных крыніц аб тым, што ў Свіслачы на тым месцы пахаваны менавіта Віктар няма.
https://nn.by/?c=ar&i=241369#startcomments
А дакладных крыніцаў (доказаў, скажам так), што на тым мейсцы пахаваны менавіта Кастусь таксама няма. ДНК-экспертыза, на якую спадзяваліся, вынікаў не дала. ДНК экспертыза не пацьвердзіла, што ў Вільні знайшлі парэшткі Кастуся, яна пацьвердзіла толькі (!), што знойдзеныя парэшткі не належаць людзям, якія былі ў сваяцтве адно да аднаго...Усё. Ніякіх іншых высноваў вынікі экспертызы рабіць не дазваляюць. Хяця, шэльмам з досьведам, як бачым, пофік...
0
Козік / ответить
21.11.2019 / 00:35
Адзін з варыянтаў знайсці кагосці са сваякоў Кастуся - гэта праверыць зразкі ДНК у жывых людзей па прозвішчу Каліноўскі як на Беларусі, так і за яе межамі.  Гэта могуць зрабіць і летувісцкія ўлады. Тут вялікіх выдаткаў ня трэба.
0
Козік / ответить
21.11.2019 / 10:34
>...ДНК экспертыза не пацьвердзіла, што ў Вільні знайшлі парэшткі Кастуся...

Ну вось ізноў, хоць сцы ў вочы...

Зараз рэканструкцыя галавы па чэрапу знаходзіцца ў афіцыйным пераліку экспертыз, якія выконваюць судзебныя эксперты.  Вынікам такой экспертызы з'яўляецца апазнанне галавы сваякамі ці вырашэнне падабенства з прыжыццёвымі фатаграфіямі нябожчыка. Экспертыза зробленая, яна пацвердзіла, што гэта Кастусь.

Браць зразкі ДНК са знойдзеных парэшткаў стала стандартам.  Такі зразок узялі і ў Кастуся і ва ўсіх забітых расейскімі акупантамі жаўнераў.  Што значыць эжкспертыза ДНК не пацвердзіла...  Яна і не магла нічога пацвердзіць, т.я. няма арыгіналу зразка ДНК нікога з радні Кастуся.  Няма "эталона".

А парэшткі Кастуся знайшлі менавіта ў Вільні, на гары Гедзіміна, дзе ён і яго браты па зброі былі пакараныя смерцю і там жа схаваныя расейскімі акупантамі. Усё вядома.

0
Жвір / ответить
21.11.2019 / 15:50
Козік, 1) "черепно-лицевое наложение - скажем так, мягкое доказательство, оно не подтверждает идентичность" - гэта Вам словы таго самага ліетувіскага навукоўцы. Вы, Козік, чытаць ня ўмееце, ці ў Вас вочы засцаныя ? З такім посьпехам Кастуся можна шукаць і ў музэі мадам Тюссо...

2) Ніхто ня ставіў мэтаў шукаць сваякоў Кастуся, і гэта не магчыма зрабіць праз немагчымасьць ідэнтыфікаваць знойдзеныя ў Вільні парэшткі ! Мэтаю эксгумацыі ў Сьвіслачы як раз і была ідэнтыфікацыя парэшткаў імаверна належачых Кастусю, каб запэўніцца (бо пэўнасьці не было й няма), што знойдзены менавіта ён. Дзеля гэтага спатрэбілася эксгумацыя ў Свіслачы.
У выніку ДНК-экспертыза пацьвердзіла толькі тое, што параўноўваемы матар'ял не належаў людзям, якія былі б у сваяцтве адно да аднаго. А пытаньне ідэнтыфікацыі засталося ня вырашаным... ДНК-экспертыза не дала іншых вынікаў, адпаведна ДНК-экспертызы нельга быць упэўненым, што ў Вільні знайшлі пахаваньне Кастуся. Пытаньне застаецца адкрытым.

3) Ліетувіскі навуковец ня мае ніякіх падставаў рабіць закіды беларускім калегам.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера