Найти
19.11.2019 / 14:002РусŁacБел

На создание белорусскоязычных журналов для детей собрали вдвое больше, чем хотели!

Для запуску беларускамоўных дзіцячых часопісаў нам трэба было мінімум 6000 рублёў. А нам за два тыдні перавялі 11702 рублі!

Грошы перавялі 153 чалавекі і дзве кампаніі. Пераважна гэта пераводы па 10—50 рублёў, але шэсць чалавек ахвяравалі па 500 рублёў, а адзін — 100 рублёў.

5910 рублёў людзі перавялі праз Club.nn.by, у нас на сайце.

1292 рублі прыйшло праз краўдфандынгавую платформу molamola.by.

На «Моламола» спіс фундатараў не публікуецца. Нам вядома толькі, што там грошы перавялі 52 асобы.

А вось спіс тых, хто перавёў праз Club.nn.by (там чалавек мог выбраць опцыю, ці будзе яго імя публікавацца, ці не. Імёны прыведзеныя ў парадку надыходжання плацяжоў.

  • Dzmitry Belush 10
  • Andrei Rantsevich 50
  • Ананім 20
  • Аляксей Шота 20
  • Ананім 50
  • Аляксандр Шахорскі 20
  • Юрый Юргелевіч 10
  • Lavon Śpirydonaŭ 50
  • Aleś Alachnovič 50
  • Dr. Leper 50
  • Віталь Любянчук 10
  • Ганна Мінько 10
  • Ананім 20
  • Андрэй Кім 20
  • Павал Шаўцоў 50
  • Ананім 20
  • Сяргей Мудрачэнка 10
  • Ананім 10
  • Anatol Karaĺkoŭ 20
  • Андрэй Вашкевич 10
  • Віктар Смусін 50
  • Вячаслаў Радзівонаў 10
  • Андрэй Андрыеўскі 20
  • Andrej Kuźniečyk 10
  • Юрась Пінюта 20
  • Максім Казiнец 10
  • Eugene Bichel 40
  • Вольга Севярынец 10
  • Вячаслаў 10
  • Andrej Sidoryk 50
  • Andrej Doubenetski 500
  • Elena Harleman 500
  • Dzmitry Zaharka 20
  • Pavieł Hančar 100
  • Siarhej Budkin 20
  • Ананім 50
  • Ананім 20
  • Таццяна Едчык 20
  • Ананім 10
  • Вольга Ворвуль 20
  • Ананім 500
  • Valery Miatselski 500
  • Аляксей Сiвец 10
  • Źmicier Kuźniacoŭ 20
  • Ананім 50
  • Ананім 20
  • Адэля Ш. 10
  • Ulad Plaksa 50
  • Микалай Зайкін 10
  • Ананім 20
  • Дзяніс Кляшчонак 20
  • Pavel Kaparykha 50
  • Konstantin Mishur 10
  • Сафія Варановіч-Саланевіч 10
  • Цімур Варанцоў 20
  • Jauhen Aksiutsin 500
  • Ананім 10
  • Я 20
  • Dzmitry Kruk 20
  • Сяргей Сочнеў 50
  • Nastassia Zharskaya 10
  • Виталь Станкевіч 50
  • Сяргей Гапоненка 10
  • V 50
  • Ананім 50
  • Anton Kalinevich 50
  • Symbal Belarus 20
  • Andrej Saperski 50
  • Сяргей Сілюкоў 20
  • Аляксандра Баярына 50
  • Ананім 50
  • Валер Вітко 50
  • Evgen Biruk 10
  • Максім Адаскевіч 20
  • Ананім 10
  • Сяргей Лісічонак 50
  • Ананім 10
  • Алег Саваневіч 50
  • Hlieb Kryshko 20
  • Ананім 500
  • Вольга Качаткова 10
  • Андрэй Гарбуз 50
  • Аляксей Абрамаў 20
  • Яўген Касцюкевіч 10
  • Сцяпан Рыжкоў 20
  • Aliaksiei Mazheika 10
  • Ананім 20
  • Аляксандр К. 10
  • Вадзім Красноўскі 20
  • Іван Герасіменка 10
  • Юры Кучынскi 10
  • Аляксандр Ермаковiч 20
  • Наталля Давыдка 20
  • Ананім 10
  • Наталля Косар 10
  • Алена Шчуроўская 10
  • Вашаімя 50
  • Yura Radzionau 10
  • Ананім 20
  • Dmitry Petratchenko 500
  • Pavel Paskrobka 10
  • Серж Наўродскі 50

Што датычыць кампаній, то на прадукцыю для беларускамоўных дзяцей выдзелілі грошы адна будаўнічая кампанія, якая папрасіла, каб яе не называлі (3000 рублёў) і IT-кампанія Itransition (1500 рублёў). Натхняе, што для бізнэсу нацыянальная мова — каштоўнасць.

Свой працэнт забярэ сабе краўдфандынгавая платформа, трохі пойдзе на аплату працы праграміста. А што грошай сабралі больш, чым меркавалі, то, значыць, мы аддамо пад коміксы больш старонак і, мусіць, у наступным годзе павялічым аб'ём нумароў.

Нагадаем, што падтрымаць выданне новых часопісаў можна двума спосабамі.

Самы зручны для нас (найменш страт грошай на пасярэднікаў) — праз Club.nn.by, у нас на сайце. Там могуць пакласці грошы ўсе зарэгістраваныя на сайце. 

Каму зручней краўдфандынгавая платформа — мы збіраем грошы праз molamola.by.

Спіс фундатараў будзе апублікаваны ў часопісах. Данатары могуць пазначаць свае імёны або выбіраць ананімнасць.

Мы запускаем два яркія беларускамоўныя часопісы. Яны гатовыя і зарэгістраваныя. Яркія, з коміксамі, раней такога па-беларуску не было. Адзін будзе для дзетак да 6 гадоў, другі — для малодшых школьнікаў. Просім усіх, незалежна ад светапогляду, падтрымаць гэтую справу.

Асцярожна, дзеці! — для малодшых школьнікаў. Дуду — для дашкольнікаў.

Мы збіралі грошы на друк першых нумароў, а далей з продажаў першага нумара аплацім друк наступнага, і так далей. На прыкладзе «Нашай гісторыі» (выйшла ўжо 15 выпускаў, штомесячна) мы паказалі, які прэміяльны прадукт мы здольныя рэгулярна выпускаць.

Новыя часопісы таксама будуць выходзіць штомесячна.

Дзеці, унукі, праўнукі — наша будучыня. Давайце разам запусцім гэтую добрую справу.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930