Найти
08.11.2019 / 12:354РусŁacБел

Мерапрыемствы 22—24 лістапада з нагоды перапахавання Кастуся Каліноўскага — поўны расклад

Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863-1864 гг. інфармуе грамадства пра папярэдні план мерапрыемстваў з нагоды перапахавання Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гг. у Вільні.

22 лістапада 2019 года ў Вільні адбудзецца перапахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гг. Сябры, ужо зараз трэба заняцца афармленнем візаў, распланаваць сваю вандроўку і аб’ядноўвацца ў групы. Таксама раім далучыцца да арганізаванага тура, пра які інфармацыя вось тут.

22 лістапада, пятніца 

8.30 — Вынас трунаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. з ўнутранага двара Палаца ўладароў Вялікага княства Літоўскага. Урачыстае пастраенне на Кафедральнай плошчы.

8.40 — Унос трунаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. у Кафедральны касцёл.

9.00—11.45 — Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход вольны).

12.00 — Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).

13.20 — Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.

14.00 — Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.

20.00 — Канцэрт гурта «Dzieciuki» ў клубе «Legendos Klubas» (Kalvarijų g. 85), уваход — 5 еўра. Падзея ў ВК.

23 лістапада, субота

11:00 — Грэка-каталіцкае богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B).

13:00 — Сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі (дакладныя час і месца будуць агучана неўзабаве).

16:00 — Містэрыя: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863-1864 гг (дакладны час і месца будуць агучаныя неўзабаве).

18:00 — Паўстанцкі ланцуг: жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы. 

24 лістапада, нядзеля

12:00 — Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за ўпакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у касцёле Св. Барталамея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17).

14:00 — 16:00 — Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св. Барталамея на Зарэччы (Užupio g., 17).

Сачыць за апошняй інфармацыяй можна на старонцы падзеі ў фэйсбуку і на адмысловым сайце kalinouski.me.

Па ўсіх прапановах і за дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па адрасу: [email protected].

На перапахаванне паўстанцаў з трох гарадоў едуць арганізаваныя аўтобусныя групы, далучайцеся, ёсць яшчэ месцы:

Мінск: kalinouski.me, Віцебск: разам.бел,

Гродна: +375 29 5082082 (МТС), +375 44 5391615(А1).

У вольны доступ у электронных фарматах pdf і epub выкладзена кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда». Пампуйце на нашым сайце ў раздзеле «Задарма».

Кастусь Каліноўскі ў гэтай кнізе вельмі розны — хіба што такі, якім быў у сваім жыцці. Недзе ён вагаецца, недзе, магчыма, занадта катэгарычны і супярэчлівы, але ён нідзе не баіцца, не схіляе галаву, не спрабуе схавацца ад адказнасці або выратаваць сабе жыццё коштам іншых.

Выйшаў пятнаццаты нумар глянцавага часопіса «Наша гісторыя». Асноўная тэма нумара: пытанні і адказы пра перапахаванне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.

Набыць часопіс можна ў нашай краме ў Мінску на пр-це Машэрава, 18 ці замовіць праз сайт вось тут.

На нашым сайце мы стварылі раздзел «Кастусь Каліноўскі», дзе сабралі ўсе рэчы, прысвечаныя нацыянальнаму беларускаму герою, якія ёсць у нашай краме.

Навінка! Цішоткі «Каліноўшчына» з дызайнам ад Макса Пякарскага. Замаўляйце тут.

У нашай краме з’явяцца новыя світшоты і цішоткі «Каго любіш?», сумесны праект з часопісам «Наша гісторыя», у аснове прынта карціна мастака Міколы Купавы і выява з вокладкі кастрычніцкага нумара часопіса.

На фотаздымках новай калекцыі:

Яўген Аляшкевіч — майстар спорту па вольнай барацьбе, чэмпіён Беларусі і міжнародных турніраў, член нацыянальнай каманды Беларусі. Прызёр чэмпіянату Еўропы па барацьбе Пахлавані і кубка свету па барацьбе на паясах. Групавы і індывідуальны трэнер, падрабязней тут.

Надзея Аляшкевіч-Шушко — майстар спорту міжнароднага класа па вольнай барацьбе, шматразовая чэмпіёнка Беларусі і міжнародных турніраў. Прызёрка першых Еўрапейскіх гульняў, шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету.

На нашым сайце можна зрабіць перадзамову першай беларускай настольнай гульні «Паўстанцы». Гульня з’явіцца ў наяўнасці 1-га снежня.

«Паўстанцы» — гэта беларуская настольная гульня, якая дапаможа вам паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863 года і прапануе заняць месца знакамітай гістарычнай асобы (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш.), альбо дасць магчымасць у якасці звычайнага беларуса ўплываць на сыход паўстання.

Гульня першапачаткова пабудавана на зносінах паміж людзьмі, выказванні і абмеркаванні сваёй пазіцыі. Хлусіць, падманваць, бязлітасна забіваць суперніка і майстэрскі блытаць прысутных — права кожнага ўдзельніка. Акрамя забавы гульня носіць адукацыйны характар. Яна заахвочвае паглыбіцца ў самы вір паўстання і перапісаць гісторыю.

Гульня ўпершыню выйшла ў 2013 годзе і адразу набыла вялікую папулярнасць, а таксама выклікала хвалю з’яўлення іншых беларускіх настолак.

У сваёй новай версіі настольная гульня набыла новы выгляд, стала больш дынамічнай, лагічнай і разнайстайнай. У «Паўстанцаў» цяпер ёсць два цікавыя дадаткі — «Праклён» і «Падзеі». З’явілася багатае гістачнае напаўненне: на картках вы знойдзеце гістарычных асобаў, воклічы паўстання, важныя даты і нават цытаты з гістарычных дакументаў.

Пад час кампаніі па перавыданні «Паўстанцаў», аўтары гульні вырашылі аднавіць значак з выявай герба паўстання. Мяркуем, што ў сённяшні час ён можа стаць добрым сімвалам памяці паўстанцаў. Замовіць значак і падтрымаць выданне гульні «Паўстанцы» вы таксама можаце праз наш сайт.

Амбасада Літвы ў Беларусі апублікавала інфармацыю, што трэба зрабіць, каб хутка атрымаць ільготныя аднаразовыя візы на тэрмін з 20 да 24 лістапада для наведвання мерапрыемстваў, звязаных з перапахаваннем парэшткаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. ў Вільні.

symbal.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930