Найти
03.11.2019 / 19:011РусŁacБел

Память жертв сталинских репрессий почтили в Могилеве

Каля трыццаці чалавек прыйшлі сёння, у свята Дзяды, да двух памятных крыжоў на праспекце Дзімітрава, што ўсталяваны ў гонар бязвінна забітых падчас савецкіх рэпрэсій.

«Мы сабраліся ўшанаваць ахвяр сталінскіх рэпрэсій, ахвяр камуністычнай улады. У Магілёве такіх месц яшчэ шмат. Не так даўно, дзякуючы журналісту Алесю Асіпцову, мы даведаліся, што ёсць яшчэ адно такое месца — у Вільчыцах, дзе забівалі людзей. Мы сабраліся тут, каб аддаць даніну памяці забітым людзям», — заявіў, адкрываючы мітынг, грамадскі актывіст Алег Аксёнаў.

Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы Міхась Булавацкі, распавёў пра гісторыю таго, як у гэтым месцы -— насупраць цяперашняга мясакамбіната знаходзілі чалавечыя парэшткі. Паводле яго, раскопкі пачаліся яшчэ падчас апошняй вайны, калі немцы здабывалі пясок для будаўніцтва. «Калі фашысты бралі пясок для будаўнічых работ, яны знаходзілі парэшткі людзей. Яны назбіралі вялікую груду касцей і паставілі таблічку — паглядзіце, што з вамі рабілі камуністы. Пасля вайны тут таксама бралі пясок. Гэты пясок з касцямі развозілі па будоўлях», — гаварыў Булавацкі.

«Аднойчы дзеці гуляючы тут ў пяску, знайшлі сківіцу з адным зубам. Пра гэта даведаліся ў райвыканкаме, стварылі камісію, якая наняла людзей для раскопак. Людзі працавалі прыкладна месяц, павыкопвалі больш за 100 шкілетаў, але далей адмовіліся рабіць раскопкі, бо плацілі мала. Раскапаныя шкілеты пахавалі на Паўночных могілках, але колькі іх засталося перад нашымі нагамі?» — запытаўся выступоўца.

Ён таксама распавёў, што ў Курапатах, што пад Мінскам, у ноч з 29 на 30 кастрычніка прайшло мерапрыемства пад назвай «Ноч расстраляных паэтаў» ў гонар тых літаратараў, якія загінулі ў той дзень у 1937 годзе ў сталічнай турме НКВД. Тады, як адзначыў Булавацкі, былі забіты больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх 22 паэты.

6tv.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930