Найти
01.11.2019 / 15:4218РусŁacБел

Дашкевич отчитался за $5 тысяч, собранных на «Ноч расстраляных паэтаў»

Падрабязную справаздачу, на што пайшлі сабраныя грамадою грошы, на сваёй старонцы ў фэйсбуку выклаў Зміцер Дашкевіч. 

На платформе Facebook было сабрана $3349.

На платформе Моламола было сабрана 617рублёў, ці $308.

Прыватна было ахвяравана наяўнымі $250.

Паўгады ў мяне ляжала 1000$, ахвяраваная адным патрыётам яшчэ да крыжалому. Тады гэтыя сродкі меліся пайсці на ўсталёўку новых крыжоў, але паколькі цяпер гэта немагчыма, то яны былі накіраваныя на праекты «Ночы».

Такім чынам, разам мы мелі $4907. З іх было выдаткавана:

— 629 — падаткі.

— 110 — плакаты фармату А1, А2, А3, А4 (агулам 80 шт).

— 130 — флаеры А6 (4 тыс.).

— 300 — рэклама ў сацыяльных сетках.

— 200 — частковая кампенсацыя друкаванай прадукцыі на мастацкі перформанс.

— 881 — буклеты пра «Ноч паэтаў» (7 тыс.), пра Курапаты (3 тыс. беларускамоўных і 1 тыс. англамоўных = 4 тыс.).

— 722 — тэхнічнае аздабленне «Ночы» (апаратура, падсветка і інш).

— 150 — запіс трэка.

— 200 — тэнты, які меліся нацягваць над пляцоўкаю ў выпадку дажджу. Сёлета не спатрэбіліся, але могуць спатрэбіцца ў наступныя гады.

— 35 — шыльда з імём Васіля Каваля, расстралянага ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937.

— 500 — на праект.

— 1000 — дыск «Ноч расстраляных паэтаў», які будзе выдадзены пад кіраўніцтвам кампазітара, былога ўдзельніка гурта «Песняры» Аляксандра Віслаўскага. Альбом рыхтуецца да мерапрыемстваў «Ночы» наступнага года.

— 50 — падтрымка на бескаштоўныя экскурсіі Валерыі Чарнаморцавай па тэме Курапатаў.

Агулам выдаткавана: $4907.

Сябры, вялікі дзякуй усім патрыётам, якія ахвяравалі часам, сіламі і сродкамі, каб узгадаць разам тую чорную ноч нашай гісторыі, калі ў гонар 19 гадавіны Ленінскага камсамолу моладзі камуністы расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў інтэлігенцыі Беларусі: літаратараў, грамадскіх дзеячаў. Патрыёты, якія ахвяравалі сабою дзеля Беларусі, вартыя нашай памяці і нашай працы. Дзякуй усім за падтрымку і ўдзел, за тую веру ў перамогу Святла над Цемраю, якою напаўняемся мы ў #Ночпаэтаў.

Жыве Беларусь!

Зміцер Дашкевіч, facebook.com

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031