Найти
05.10.2019 / 00:2413РусŁacБел

«Лисейчикову нужно извиниться перед Гончаром» — мнение авторитетного историка

Гродненского историка Гончара защищает Светлана Куль-Сельверстова, доктор исторических наук.

Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч. Фота Wikimedia commons.

Гэты тэкст змусіла мяне напісаць публікацыя Дзяніса Лісейчыкава ў «Беларускім гістарычным часопісе», а таксама дыскусія, якая разгарнулася вакол яе ў СМІ

Справа грунтуецца на існаванні дзвюх манаграфій, якія выйшлі амаль адначасова і прысвечаныя адной праблеме. Першая з іх выйшла ў Гродне і мае двух аўтараў, другая надрукаваная ў Мінску і на вокладцы стаіць імя аднаго з гэтых вышэй названых гісторыкаў, на вялікі жаль, цяпер ужо нябожчыка.

«Я пакінуў бы існаванне гэтай «сумеснай» манаграфіі без увагі, каб М. П. быў жывы і здаровы і мог бы сам разабрацца ў сітуацыі, — піша Лісейчыкаў. — Але паколькі Міхаіл ужо не зможа сказаць слова ў абарону свайго аўтарства, лічу сваім абавязкам данесці да навуковай грамадскасці сітуацыю з дзвюма манаграфіямі-«блізнятамі», выдадзенымі паводле вынікаў яго дысертацыйнага даследавання. Калі пакідаць такія моманты без увагі, то, хто ведае, магчыма, у хуткім часе мы зможам убачыць новыя працы сучасных беларускіх навукоўцаў у суаўтарстве, напрыклад, з самім С. Богушам-Сестранцэвічам».

Як бы зразумелы пасыл. Існуе тэкст дысертацыі, які аўтар (назавем яго дысертант) хоча выдаць. Які шлях ён абірае для выдання? І вось тут пачынаецца недарэчнае. Дысертант падае гэты тэкст амаль адначасова ў два выдавецтвы. У Гродне ён прымае прапанову іншага гісторыка (назавём яго сааўтар), таксама кандыдата навук па блізкай праблематыцы, надрукаваць сумесна манаграфію. Услед за тым дысертантам складаецца індывідуальны тэкст у Мінск. У Гродне сааўтарам дапісваецца амаль траціна будучай кнігі — дадаюцца архіўныя дакументы і 26 друкаваных дакументаў з Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі (яны, між іншым, не капіпасцяцца, як напісаў Д. Лісейчыкаў, для перадруку іх трэба набіраць ад рукі. Акты маюць нізкую археаграфічную якасць, таму іх даводзіцца правіць, часам аднаўляючы даты, імёны і інш. Той, хто працаваў з гэтымі крыніцамі, ведае, якая гэта марудная і адказная праца). Гэтыя дакументы трэба было вызначыць, апрацаваць, скаментаваць. Дапісваюцца некалькі старонак. Робіцца рэдактура і вёрстка. Прытым сааўтар не ведае, што свой тэкст з будучай сумеснай кнігі дысертант адначасова друкуе ў Мінску. Дысертант прадастаўляе рэцэнзіі ад паважаных навукоўцаў у гродзенскае выдавецтва. Тое, што гэта рэцэнзіі са сканаванымі подпісамі, ён свайму сааўтару тлумачыць тым, што ўсё з рэцэнзентамі ўзгоднена і гэта проста тэхнічная недарэчнасць. Рэцэнзіі гэтыя захаваліся.

У выніку яшчэ пры жыцці дысертанта выходзяць дзве кнігі з падобнымі назвамі. Праўда, у гродзенскай амаль траціна выдання не належыць аўтарству дысертанта, аўтарскае права на іх мае сааўтар. У гродзенскім выданні замацавана першасная роля дысертанта, сааўтар пазначыў сябе ў дадатку ў яе бібліяграфічным апісанні. Аб выхадзе гродзенскага выдання дысертант ведае, але не паказвае яго ў спісе сваіх публікацый. Гаворыць толькі пра мінскае выданне. Сааўтар наадварот — паказвае сумесную работу і ўказвае (патрабаванне ВАК ) сваю долю ўдзелу.

Мінае сем гадоў. І тут у рукі сябра дысертанта трапляе гродзенская манаграфія. І ў аўтарытэтным гістарычным часопісе з’яўляецца артыкул з абвінавачваннямі сааўтара ў плагіяце і прыўлашчванні чужога навуковага даробку.

Я б хацела іначай пазначыць праблему гэтых дзвюх манаграфій.

Як аказалася, частка нашай гістарычна-навуковай супольнасці дрэнна арыентуецца ў аўтарскім праве. У дадзеным выпадку мы маем адно-адзінае парушэнне гэтага права (хай прабачыць мяне памерлы калега і ягоныя блізкія) — аўтаплагіят. Мінскае і гродзенскае выданні ўтрымліваюць ідэнтычны тэкст дысертанта, што пярэчыць не толькі прынцыпам публікацыі навуковых прац, але і навуковай этыцы. У выпадку паўторнай публікацыі абавязковым з’яўляецца пазначэнне, што тэкст раней друкаваўся. Ні ў гродзенскім, ні ў мінскім выданнях такога пазначэння няма. Што да ролі і адказнасці сааўтара — ён прэтэндуе (і слушна) толькі на свой даробак у сумеснай кнізе, што ён і зрабіў пры падачы дакументаў у дактарантуру.

Яшчэ адна заўвага, здаецца, неабходная ў гэтай сітуацыі. Частка нашых маладых навукоўцаў не ведае, што нават 1 % даробку іншай асобы ў сумеснай публікацыі дае ёй права на пазначэнне свайго прозвішча пад усім тэкстам. У кожным прыстойным выдавецтве ці рэдакцыі часопіса абавязкова патрабуюць ад аўтараў задэклараваць працэнт свайго ўдзелу у сумеснай публікацыі і пазначыць, што менавіта зрабіў кожны з іх.

Безумоўна, ёсць процьма выпадкаў, калі шляхам шантажу ці абяцаннем авансу прыпісваюцца прозвішчы да чужых тэкстаў. Але гэта ўжо індывідуальны выбар уласніка інтэлектуальнай працы — паддавацца ці не. У выпадку, апісаным вышэй, ні шантажу, ні авансу быць не магло — сааўтары былі роўныя па сацыяльным статусе і не залежалі адзін ад аднаго.

Вельмі хацелася б пачуць каментары спецыялістаў па аўтарскім праве. Спадзяюся пачуць і сваіх калег-навукоўцаў.

Святлана Куль-Сяльверстава, доктар гістарычных навук, прафесар Беластоцкага тэхналагічнага ўніверсітэта

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера