Написать новость
Найти
3
Трактарыст-максімаліст / ответить
13.09.2019 / 10:08
У жніўні паведамлялася, што Люксембург стане першай дзяржавай Еўропы, дзе цалкам легалізуюць марыхуану.
А як жа Нідэрланды? Яшчэ ў 70-х пачалі адчыняцца іхнія кофешопы. І бачыш ты, за 50 гадоў не ператварыліся ў краіну гераінавых наркаманаў. Як у нас любяць фантазіраваць барацьбіты з марыхуанай. Маўляў, паспрабуе марыхуаны і абавязкова пабяжыць шукаць гераін. Брахуны.


1
Юзік Крулеўскі / ответить
13.09.2019 / 10:39
1960-я гг.... Наша хата стаяла тады першай пры ўездзе ў Глыбокае з боку Мінска. Выйдзеш з хаты, справа -- кукуруза аж да небасхілу, злева -- канопля аж да Докшыцаў!
Памятаю, падыйшлі з бацькам да канопляў, а яна такая высокая як пальмы, тры маіх тагачасных росты скласці.

Гадоў 10 таму заехаў у вёску Завулак на Глыбоччыне да Анатоля Лявонавіча Скрабатуна. Сваяка Васіля Быкава, бо ў яго маці дзявочае прозвішча было  Скрабатун. 18 гадоў былі падзеленыя польска-савецкай мяжой.

-- Як жылося Вам пры паляках?-- пытаю ў сваяка Васіля Быкава. -- Што вырошчвалі?

-- Бульбу, пялушку (шэры пясчаны гарох), каноплю.

-- А што з каноплі рабілі?-- пытаю.

-- З нітак -- сеткі вязалі, рыбу лавілі. З зерня выціскалі алей, а ён такі жоўты, пахнючы. Зерне клалі і ў бульбяное цеста да клёцак. Яны атрымлівалі такія жоўтыя, смачныя! Суквецці каноплі сушылі, рабілі "букеты" і клалі непаўляці пад падушку. Спала непрабудна! Не плакала! Хто тады ведаў і думаў, што канопля наркотык! Усе вырошчвалі. Ва ўсім вінаватыя чарна_опыя! І сёння вырочвалі!

Адведалі у спадара Анатоля медавухі з дамашняй тушонкай ды паехалі ў Глыбокае.
0
Пятрок / ответить
13.09.2019 / 12:27
У сярэдзіне 50-х мы (6-7кл.) на асушаным балоце "дапамагалі" калгасу ў уборцы ўраджаю каноплі. А яна ўрадзіла на дзіва:--вышыней болей 2-х метраў; амаль кожную цягнулі калектывам.У той час за высокія ўраджаі каноплі прысвойвалі званне "Заслуженный коноплевод республики".
0
Свободный / ответить
13.09.2019 / 13:05
Да и унас можно было бы можно подумать хазяйственникам на наше здороьвье не срать и они ночами только и думают как там вася с 9 панельки живет просто рабам надо больше водки
0
Цетка Алена / ответить
13.09.2019 / 14:25
Юзік Крулеўскі, у Латвii фермеры робяць з канопляу Алей i прыправу да бульбы здаецца , лiчыцца аутэнтычныя прадукты , сувенiр з Латвii.
0
Shandor / ответить
13.09.2019 / 15:45
Цетка Алена, не толькi ў Латвіі. У Расеі таксама. Але гэта гаворка пра тэхнічную канаплю, якую калісьуі гадавалі і ў РБ. Ў Расеі 28 адмен (сортаў), якія можна гадаваць. Мы ў дупе))
0
Жвір / ответить
13.09.2019 / 18:18
Цетка Алена, Вы хацелі сказаць з рапса. Каноплі ў Латвіі ніхто не вырошчвае, у тым ліку і пад алей. 
0
Юзік Крулеўскі / ответить
13.09.2019 / 18:41
Цетка Алена,

Ой, не пачынайце! А то я магу гадзінамі пра Латвію апавядаць -- і ўсё толькі дадатнае! Тады мяне не спыніць!

Я там пражыў 15 гадоў у Вентспілсе ля мора.  Прарабам працаваў. Часта ездзіў у Рыгу ў трэст. Па выхадзе з цягніка адразу ішоў у Старую Рыгу ў кавярню "Pie kemala" ("У вярблюда"). А там усяго дзве стравы, і ўсе з гароху: пюрэ са звычайнага гарохам з кефірам, і пялюшка запраўленая смажанымі шкваркамі з цыбуляй і таксама з кефірам. Браў пялюшку з кефірам! (Пішу, дык слюнькі у самога цякуць, як успомню!).

А тут вярнуўся жыць на радзіму... Заходжу неяк у фірмовую краму Глыбоцкага камбікармовага завода. Ім жа калгасы навязалі! Таму, прадаецца не толькі камбікорм, але і мяса, і каўбасы. А тут -- вачам сваім ня веру -- на паліцы ляжыць пялюшка і ніхто яе не бярэ! Ашалець! Натуральна, купіў! Праўда, зараза, варыцца пялюшка (шэры гарох) доўга, гадзіны дзве. Дома сам прыгатаваў (на жонку надзея малая)! Еў пялюшку са шкваркамі, запіваў кефірам, і згадваў Латвію.

Не! Гэта яшчэ ня ўсё! Напісаў адразу ў мясцовую газету артыкул на тэму -- што елі беларусы, калі бульбы ня ведалі? Пялюшку!!! І напісаў, як яе гатаваць. І ў якой краме тую пялюшку купіць.

Прайшло некалькі дзён... Заходзіць сусед: "Юзік, што ты нарабіў!" Я нават спалохаўся: "Што здарылася!". -- Пасля твайго артыкула пенсіянеры вымялі не толькі гадавы запас пялюшкі ў краме, але і ўсяго завода!" Больш пялюшкі, гадоў як 10, я ўжо больш у глыбоцкіх крамах і ня бачыў. 
0
Жвір / ответить
13.09.2019 / 20:46
Юзік Крулеўскі,
"Pie kemala" ("У вярблюда").
А хіба гэта не на Меркеля, каля цырка, было ?  Гэта не Старая Рыга... А ўвогуле гэтая страва ў шырокай прапанове ў ва ўсіх кавярнях.
 
0
Юзік Крулеўскі / ответить
13.09.2019 / 21:46
Жвір,

Ну, не ведаю, дзядзька, як там цяпер  праз 25 гадоў. Тады памятаю, што было блізка ад вакзалаў -- чыгуначнага і аўтобуснага. Ды й, зрэшты, па дарозе ў трэст "Будмеханізацыя", да якога адносілася наша Вентспілскае СУМР-33. І цэрквы там дзве стаялі блізка (Домскі сабор і царква Пятра), недалёка і помнік чырвоным латышам.
0
Цетка Алена / ответить
14.09.2019 / 11:18
Жвір, не каноплi. Нават есць дак. серыял пра вялiкiя рынкi розных гарадоу , рыжская серыя , вельмi падрабязна.
0
Жвір / ответить
14.09.2019 / 23:53
Цетка Алена, канапляны алей у прапанове ёсьць, але не латвійскай с/х вытворчасці. А за канаплю ў Латвіі прадугледжаны крымінальны перасьлед...
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера